Заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Марыя была дадзена нам дзеля абароны і дапамогі. Па волі Езуса Яна наша Заступніца і Пасрэдніца ласкаў. Марыя з’яўляецца Маці Касцёла, а значыцца Яна і мая Маці. Як найлепшая Маці Яна прыходзіць нам на дапамогу. Важнае заданне веручага чалавека паверыць у гэтую дапамогу Марыі. А паверыўшы, трэба з яшчэ большай верай папрасіць аб Яе заступніцтве. Ці даручаю я Марыі свае духоўныя праблемы? Ці прашу Яе, каб Яна апекавалася маім духоўным жыццём? Вось прапанова малітвы аб апецы Марыі:

 

Маёй любоўю да Бога, каб яна ўвесь час паглыблялася і развівалася, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маёй прысутнасцю ля Езуса, каб я ніколі Яго не пакідаў, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маёй малітвай, каб я ніколі яе не занядбоўваў, і заўсёды клапаціўся пра яе, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маёй дабрынёй і добразычлівасцю, каб яна ўвесь час ува мне ўзрастала, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маім клопатам аб пашырэнні Божага Валадарства, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маёй чыстасцю сэрца, каб я сцярог яе і радасна яе перажываў, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маёй любоўю да бліжняга, каб я ёй праменяваў, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маёй святасцю, каб я да яе імкнуўся, супрацоўнічаючы з Духам Святым, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маёй ахвярай сэрца, каб я складаў яе з даверам і радасцю, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маім цярпеннем, каб я бачыў у ім ачышчальную моц, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маёй пакорай, каб я бачыў у ёй вартасць пакорнага Сэрца Езуса, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маімі рашэннямі, каб усё рабіць для большай хвалы Бога, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маім служэннем Богу і бліжнім, каб яно было больш гарачым і ахвярным, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маёй радасцю, каб я заўсёды чэрпаў яе з чыстай Божай крыніцы, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маім праслаўленнем Бога, каб яно ўвесь час ува мне ўзрастала, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маім спакоем сэрца, каб я праменяваў ім на ўсё маё асяроддзе, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маёй паслухмянасцю, каб я яе перажываў разам Езусам паслухмяным, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маім маўчаннем, каб яно ўвяло мяне ў клімат Божай прысутнасці, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маім засяроджаннем, каб у часовых справах я мог заўважыць вымярэнне вечнасці, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маёй еднасцю з Езусам, каб яна ўвесь час павялічвалася і была больш глыбокай, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маім наследаваннем Езуса, каб яно станавілася ўсё больш рашучым, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маім удзелам у Эўхарыстыі, каб ён быў больш актыўным і плённым, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маім трываннем у любячай прысутнасці Бога, каб я яшчэ мацней Яго любіў, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маім рахункам сумлення, каб у ім я распазнаваў стан маёй веры і любові, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маім сведчаннем пра Езуса, каб дзякуючы яму іншыя лепш пазнавалі Хрыста, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маім даверам Богу па Тваім прыкладзе, Марыя, Маці вялікага даверу, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маімі думкамі, каб я свядома кіраваў іх да вечнага жыцця, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

Маёй працай, каб я выконваў яе на большую хвалу Божую і Тваю, Марыя, заапякуйся, Марыя, Маці мая!

 

С. Маліся за нас, святая Маці Божая,

У. Каб мы сталіся годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Молімся. Божа, па Тваёй волі ва ўлонні Марыі Дзевы спрадвечнае Слова прыняло людское цела; зрабі так, каб вызнаючы, што наш Адкупіцель з’яўляецца сапраўдным Богам і сапраўдным Чалавекам, мы заслужылі ласку стаць часткай Яго Боскай Натуры. Просім Цябе праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 Пад Тваю абарону…


(аўтар Кс. Тадэвуш Хромік SJ)