Паколькі Марыя з’яўляецца нашай Маці і Настаўніцай, Яна павінна атрымаць адпаведнае месца ў нашым штодзённым жыцці – як кожная маці, якая кожнага дня прысутнічае ў жыцці дзіцяці. Гэта падобна таксама на тое, як дзіця штодзённа слухае навуку ў школе, а дома робіць хатняе заданне, вызначанае школьнай настаўніцай.
Не можа быць так, што нашу любоў да Марыі, і ўвогуле
інтарэс да Яе, мы абмяжоўваем толькі ўдзелам у Марыйных набажэнствах, кіраваных
да Яе просьбаў, калі сустракаем на нашым шляху жыццёвыя цяжкасці або маем
розныя патрэбы.
Той, для каго Марыя становіцца фактычна Маці і
Настаўніцай, спаглядае на Яе на працягу дня і стараецца Яе наследаваць. Робіць Яе
сваёй кіруючай Зоркай на шляхах штодзённасці. Любоў заўсёды робіць падобнымі адзін
да аднаго тых, хто любіць. Таму наша любоў да Марыі найбольш праяўляецца ў тым,
наколькі мы да Яе падобныя. Ці задумваліся мы над тым, наколькі наша
штодзённасць адлюстроўвае паводзіны Марыі, Яе дух і Яе ўчынкі?
Колькі ў нас ёсць любові да Бога і людзей, пасвячэння,
ахвярнасці, служэння іншым у патрэбе, асабліва ў самай важнай патрэбе – патрэбе
збаўлення. Наколькі ў нашай штодзённасці мы імкнемся прыцягнуць іншых да Бога?
Ці радуемся мы таму, што яны набліжаюцца да Бога, ды яшчэ з нашым удзелам? Марыя была цалкам адданая справе Свайго Сына
і Яго Асобе, а якое месца Яна займае ў нашым жыцці? Няма Марыі без Езуса і Яна
чакае ад сваіх шанавальнікаў, што яны прымуць Яго такім самым адкрытым сэрцам і
жыццём, як гэта зрабіла Яна.
Ці мы прымаем дух сціпласці як прыгожую шату Марыі, якая пакрывае
наша цела? А таксама сціпласць ў тым, каб мець няшмат, памяшнаючы ў сабе прагненне
мець яшчэ і яшчэ больш, каб толькі ў чымсьці ўзвышацца над іншымі? Гэта жаданне
быць лепшымі за іншых можа датычыцца не толькі маёмасці, але таксама жадання
мець як мага большае значэнне сярод людзей – ці не хочам мы (можа нават любым
коштам) хоць у чым-небудзь быць лепшымі за іх? Ці Марыя сапраўды вядзе нас у
нашай штодзённасці? Ці нашыя сэрцы поўныя Бога так, як сэрца Марыі? Ці я нашу ў
сабе Марыйную цішыню і прагненне выконваць волю Божую? Затрымаемся і
прыгледзімся, колькі Божай прыгажосці адлюстроўваецца ў Марыі. Таму захопімся гэтай
прыгажосцю і зробім яе сваёй.
Любячае Марыю дзіця, на Яе ўзор, навастрае свой унутраны слых,
каб не дазволіць упасці на зямлю ніводнаму Божаму слову, але разважае над ім,
разважае, сверлячы яго яшчэ глыбей, каб дайсці да яго поўнага сэнсу. Робіць
гэта, каб як мага лепш зразумець і прымяніць у жыцці.
Калі я люблю Марыю, я буду старацца, каб Яна, дзень за
днём, станавілася Спадарожніцай маёй штодзённасці. Так як выразіў гэта св.
Герман з Канстантынопаля:
“На шмат больш шчаслівыя тыя, якія маюць раскошу Тваёй
бачнай прысутнасці, і тыя, якія ўмеюць знайсці Цябе як Маці ў сваім жыцці! Ты
жывеш разам з намі ў нашых думках. Агарняеш нас Тваёй моцай, як плашчом, і гэта
з’яўляецца знакам Тваёй прысутнасці сярод нас. Мы чуем Твой голас, а наш голас
даходзіць да Тваіх вушэй, Ты ведаеш нас, дапамагаеш нам, і мы распазнаем Твоё,
поўнае моцы, нястомнае суправаджэнне.”
Гэта цудоўнае сведчанне. Але, калі мы хочам, каб у нашым
жыцці зрэалізавалася такое суправаджэнне нас Марыяй, мы павінны Яе наследаваць,
станавіцца падобнымі да Яе – нашай Маці і Настаўніцы. Яне не толькі даглядае
нашыя раны, але таксама патрабуе ад нас, каб мы жылі Евангеллем па Яе прыкладзе.
Перакладзена з польскай мовы.
Крыніца: “Zeszyty Maryjne” №3(147)/2022.
