Гэты
шлях заўсёды мае пачатак. Наш шлях пачаўся тады, калі Бог паклікаў нас да
існавання, а знак сакрамэнту хросту ў поўні аб’явіў нам Яго любоў. Мы былі
абдараваныя асвячальнай ласкай, гэта значыць сяброўствам з Богам, якое мы
павінны падтрымліваць і ў якім павінны ўзрастаць. Таму пачатак нашага шляху да
поўні святасці занураны ў Божай любові, як у крыніцы, з якой мы наспынна
чэрпаем, каб спаталіць наша прагненне любові і ўзмацняцца ў штодзённым змаганні
з цяжкасцямі на жыццёвым шляху.
У
Марыі Бог дае нам знак найпрыгажэйшага пачатку людзкога шляху святасці. Мы
бачым яго ў таямніцы Беззаганнага Зачацця Маці Пана. У першую хвіліну Яе
існавання Яна ўжо была абдараваная поўняй ласкі, цалкам напоўненая і
перамененая Божай любоўю. Марыя як “цалкам Святая” ўвесь час узрастала ў
святасці, таму што ў поўні прымала любоў, якой Бог Яе адорваў на працягу ўсяго
жыцця.
Памятаючы
пра пачатак шляху Марыі і сузіраючы Яе ў захапленні і задуменні, мы захоўваем
удзячнасць за дар жыцця і ласку хросту. Таму адкрывайма нашыя сэрцы на дар
любові, якую Бог увесь час нам удзяляе.
Любоў
нельга затрымаць толькі для сябе. Але трэба яе перадаваць іншым. Ісці шляхам
святасці, гэта значыць праменяваць любоўю. Менавіта Божая любоў, якая напаўняе
нашыя сэрцы, прыспешвае нас, каб мы дапамагалі патрабуючым і ўсім, каго мы
сустрэлі на жыццёвым шляху.
Марыя,
якая жыла досведам Божай любові, ішла спяшаючыся да дому Альжбеты, каб
звеставаць у яе доме Добрую Навіну і аказаць любоў праз сваю дабразычлівую
прысутнасць.
Штодзённа
мы сустракаем людзей, у адносінах да якіх трэба праявіць любоў, каб наш шлях
сапраўды быў шляхам да святасці.
Да
поўні святасці мы ідзем не адны, але заўсёды разам з іншымі. Клопат пра
асабістую святасць павінен яднацца з нашым клопатам пра святасць іншых. Так, як
Марыя клапоціцца пра нас і дапамагае нам сваім прыкладам і малітвай, таксама і
нашае заданне ў тым, каб падтрымліваць нашых братоў і сясцёр на іх шляхах да
святасці. Толькі тады, калі мы ідзем разам з іншымі, мы не заблукаем у жыцці,
але як пілігрымы дасягнем нашай мэты: поўню святасці ў небе. З Марыяй мы будзем
сведкамі Божай Любові!
Кс
Януш Кумала MIC
Крыніца:
„Zeszyty Maryjne” № 5 (143).
