Шлях да еднасці з Марыяй вядзе праз штодзённыя
практыкаванні. Мы прачаталі “Акт прысвячэння Езусу Хрысту праз рукі Марыі”
паводле св. Людвіка дэ Манфора. Гэта быў этап уводзінаў, цяпер трэба ўзяцца за
сапраўдную працу.
Няшмат
хто з нас любіць працу, але нічога не даецца без намаганняў. Каб дапамагчы ісці
да Марыі, а праз Марыю да Езуса, мы прапаноўваем кароткія практчкаванні
падрыхтаваныя на падставе на “Падручніка Прытулення да Марыі…” а. Гебхарда. Кожны нявольнік з любові павінен увесь час
імкнуцца да гэтага прытулення. А паколькі гэта нялёгка, мы прапаноўваем Вам праграму
практыкаванняў, падзеленую на тыдні.
Істотным
практыкаваннем гэтага набажэнства з’яўляецца выконванне ўсіх учынкаў праз Марыю. (СУ 48)
У
сваім аддані сябе Езусу Хрысту праз Марыю я аддаў усё сваёй Маці, прынамсі так
мне сёння здаецца, але каб жыць дасканалым ушанаваннем не досыць аднавіць акт
прысвячэння раз у год. Каб Марыя магла ўва мне дзейнічаць, штодзённа, я павінен
выракацца сябе і запрашаць Марыю ва ўсё, што я раблю. Не азначае гэта ні ў якім
разе, што я не магу звяртацца непасрэдна да Бога, магу і нават павінен! Усё ж
такі я кожны дзень малюся “Ойча наш” Памятайма, аднак, што, калі я буду ісці да
Яго праз Марыю, Яна будзе дзейнічаць праз мяне. Яна дапаможа мне!
Калі
я трываю ў Яе прысутнасці, то Яна ёсць у кожнай маёй размове, у кожных
адносінах, яна робіць мяне здольным да ўсяго гэтага, і я магу ісці да Бога,
трымаючы Яе за руку, у мяне няма ад Яе таямніцаў, Яна дапаможа мне ўжо адным
фактам сваёй прысутнасці, падкажа і падтрымае.
Таму:
- раніцай, як толькі расплюшчу вочы, аднаўлю свой акт аддання Каралеве Сэрцаў,
зраблю гэта таксама на заканчэнне дня, хаця б адным сказам: “Марыя, я ўвесь
Твой, прагну перажыць гэты дзень на хвалу Божую!”
-
распачну кожную працу з думкай пра Марыю і кароткім заклікам паклічу Яе падчас выконвання сваіх
абавязкаў, досыць нават кароткага ўздыхання: Ave Maria! Вітай, Марыя!
Варта
рабіць гэтыя практыкаванні на працягу дня, а вечарам зрабіць рахунак сумлення і
ўбачыць, наколькі я быў ім верны. Напрыклад, адзін раз, а можа
два ці тры? Можна гэта сабе запісаць.
ТЫДЗЕНЬ ДРУГІ
На гэтым тыдні буду старацца памятаць аб тым, каб моцна
трымаць за руку Марыю, і аб тым што я практыкуюся ў дасканалым Яе ўшанаванні:
–
раніцай, як толькі
расплюшчу вочы, аднаўлю свой акт прысвячэння Каралеве Сэрцаў, зраблю гэта
таксама напрыканцы для, хаця б адным сказам: “Марыя, я ўвесь Твой, прагну перажыць гэты
дзень на хвалу Божую!”
–
распачну кожную
працу з думкай пра Марыю і паклічу яе падчас выканання сваіх абавязкаў, досыць
кароткага закліку: Ave Maria! – Вітай, Марыя!
–
даручу Ёй сваіх
блізкіх, а таксама маіх ворагаў, можа нават некалькі разоў на працягу дня, калі
атрымаецца? Магу даручыць Марыі людзей, якіх сустракаю, якія сядзяць
побач са мной у будынку, якім тэлефаную, пішу…
Варта рабіць гэтыя практыкаванні на працягу дня, а
вечарам зрабіць рахунак сумлення, каб паглядзець, наколькі я быў верным. Можна
нават запісаць.
ТЫДЗЕНЬ ТРЭЦІ
На гэтым тыдні буду памятаць аб тым, каб
выракацца сябе і дазволіць Марыі сабой кіраваць:
– паспрабую
заўважыць на працягу дня жаданні, якія вядуць мяне ў бок граху. Можа гэта пажадлівасць
цела, а можа вачэй, а можа жыццёвая пыха? Калі я гэта заўважу, паспрабую
паглядзець на гэтыя справы вачамі Бога. Ці вартыя яны маёй увагі? І выракуся іх;
– буду аналізаваць
свае інтэнцыі, карэктаваць іх. Калі я раблю тое, што не люблю, або вымушаны
быць сярод людзей, якія мне не падабаюцца, тады пастараюся вырачыся свайго духа. Тое самае
зраблю, калі паявіцца жаданне зрабіць эгаістычны ўчынак;
– як раіць св.
Людвік, пастараюся вырачыся сябе перад малітвай, св. Імшой, св. Камуніяй, нават
калі я добра прыгатаваны, і папрашу Марыю, каб Яе духам і згодна з Яе намерамі
перажываць таксама сваю пабожнасць.
Варта рабіць гэтыя практыкаванні на працягу
дня, а вечарам зрабіць рахунак сумлення і паглядзець, наколькі я быў верным.
Можна нават запісаць.
У суботу падчас рахунку сумлення паспрабую
падсумаваць, якое практыкаванне мне даецца лягчэй, якое цяжэй за ўсё.
ТЫДЗЕНЬ
ЧАЦВЁРТЫ
На
гэтым тыдні выконвання ўсіх учынкаў праз Марыю, буду паддавацца духу Марыі, каб
ён мяне вёў і мной кіраваў. Буду пільнаваць сябе ў складаных сітуацыях, дбаць
пра свае інтэнцыі…
і жадаю быць
начыннем у руках майстра. „Як камень, кінуты ў мора, так
душа павінна занурыцца ў Марыі і ў Ёй знікнуць.” /Трактат 259/.
Я гатовы быць паслухмянай прыладай! Сам я не ведаю ўсіх дарог і сцежак. Таму імпульс хай паходзіць ад Марыі!
На
гэтым тыдні буду прыглядацца да сваіх інтэнцый.
Буду
памятаць аб тым, каб ва ўсім падпарадкоўвацца духу Марыі. Гэты тыдзень прысвячу
на тое, каб прыгледзіцца да сябе – колькі разоў я паддаўся духу Марыі? Ці
мой дух такі самы, як Яе дух:
–
лагодны і цярплівы
(у гаворцы і ўчынках),
–
моцны (не паддаецца цяжкасцям і перашкодам)?
Ці я
нешта такое ў сабе заўважыў?
ТЫДЗЕНЬ
ПЯТЫ
Буду
памятаць аб тым, каб ва ўсім падпарадкоўвацца духу Марыі. Памятаючы пра
лагоднасць і цярплівасць з папярэдніх тыдняў,
гэты тыдзень прысвячу назіранню за тым, ці мой дух ёсць:
– пакорны (змагаецца
з уласным эгаізмам; не памыль таксама пакору з нясмеласцю і знеахвочваннем),
– чысты (ва ўсім шукае хвалы Божай)?
Ці я
нешта такое ў сабе заўважыў?
ТЫДЗЕНЬ
ШОСТЫ
На
гэтым тыдні буду памятаць аб тым, каб ва ўсім падпарадкоўвацца духу Марыі.
Памятаючы
пра лагоднасць і цярплівасць, пакору і чыстасць з папярэдніх тыдняў, гэты тыдзень
прысвячу назіранню за тым, ці мой дух такі самы, як дух Марыі:
– руплівы (не
адпачывае на лаўрах),
– мужны (калі
я ўпэўнены, як трэба сябе паводзіць, ці я дзейнічаю нягледзячы ні на што)?
– плодны
(на справы, на плёны)?
Ці я
нешта такое ў сабе заўважыў?
ТЫДЗЕНЬ СЁМЫ
“Выракаюся
сябе і аддаюся Табе, мая найдаражэйшая Маці!”
/Трактат 259/. Гэту малітву можна прамаўляць ў думках і ў голас, часам досыць простага
ўзнясення духа.
– выпраўляць нашы погляды (углядацца духам ў чыстыя інтэнцыі Марыі, нават кароткай думкай).
– нашу ўласную волю (кіраваць да Марыі кароткі акт волі);
Табе не абавязкова нешта
адчуваць! Дзякуючы інтэнцыям, якія нас вядуць, мы распазнаем ці гэта дух Марыі,
ці наш асабісты дух. Жыццё ў еднасці з Марыяй
- гэта не пытанне пачуццяў або эмоцыяў, гэта штодзённая праца над сабой,
гэта выконванне сваіх абавязкаў.
На
працягу ўсяго тыдня буду практыкаваць духоўную гімнастыку – унутраныя
назіранні, частыя кароткія заклікі да Марыі, вырачэнне сябе ў хвіліны,
калі адчуваю спакусу гонару або самазадавальнення.
Тут
не трэба заўважаць слёзы, эмоцыі, крыкі… гэта праверка штодзённасцю… яна
дзейнічае незалежна ад пачуццяў і эмоцый… (Трактат 259).
ТЫДЗЕНЬ
ВОСЬМЫ
Падсумаванне
Штодзённа сабе аб гэтым
нагадваю праз скарочаны акт прысвячэння, заклікаю яе перад кожнай працай,
заданнем і г.д. – досыць нават два слова: Вітай, Марыя! Але менавіта для таго, каб Яна гэту працу, гэта заданне змагла
рэалізаваць. Я даручаю Ёй іншых людзей, якіх сустракаю, з якімі размаўляю, але
таксама кожны боль, радасць, поспех – усё аддаю Ёй, таму што ведаю свае
пажадлівасці, або прынамсі стараюся іх пазнаваць, і ў сітуацыях, калі з імі
змагаюся, тады асабліва чуваю… Паколькі ўжо не аднойчы
дасведчыў, што гэта зусім нялёгка, цяпер я ведаю, што лепш гэта рабіць з Ёй, выракаючыся сябе. А таму выракаюся сябе… нават калі маю прафесарскую
ступень.
І не толькі ў прысутнасці
людзей, або падчас працы, якую не люблю. Выракуся сябе таксама перад пабожнымі
практыкаваннямі і папрашу, каб Марыя кіравала маёй малітвай, адарацыяй і г.д… каб яны былі прыгожымі і годнымі вялікага Бога, якога я люблю і якому
служу! Памятаю таксама аб тым, каб карэктаваць свае інтэнцыі.
Увесь гэты тыдзень буду далей
практыкаваць духоўную гімнастыку – унутраныя назіранні, частыя кароткія
заклікі, вырачэнне сябе, калі адчуваю спакусу гонару
або самазадавальнення.