Спосабы (І-ІІІ) малітвы на ружанцы

  Як і трэба чакаць ад місіянера, “Дзівосная таямніца Святога Ружанца” накіравана на практычнае апостальства. Менавіта з гэтай мэтай аўтар дадаў два “Святыя Спосабы, каб маліцца на Ружанцы”, якія размешчаны тут пад №№ 1-6.

Далей знаходзіцца трэці спосаб, прызначаны для Дачок Мудрасці, які, здаецца, аб’ядноўвае элементы двух першых спосабаў. Па прычыне адсутнасці рукапісу тэкст (№№ 7-15) прадстаўлены ў той форме, у якой быў знойдзены ў “Духоўных Навучаннях”, скіраваных да Дачок Мудрасці, разам з “Малітвамі” і “Пабожнымі практыкаваннямі”, якія яны ўжываюць (выд. 1761, раздз. 4, стар. 31-41).

У трэцяй частцы “Кнігі Казанняў” Манфор напісаў два іншыя спосабы малітвы на Ружанцы: тут яны пад №№ 16-47).

Мы палічылі, што будзе добра пасля “Спосабаў малітвы на святым Ружанцы” дадаць некалькі тэкстаў, якія Манфор пазычыў у іншых аўтараў і змясціў іх у канцы рукапісу (№№ 48-56).

  

СВЯТЫЯ СПОСАБЫ, КАБ МАЛІЦЦА НА СВЯТЫМ РУЖАНЦЫ І КАБ СЦЯГНУЦЬ НА СЯБЕ ЛАСКУ ТАЯМНІЦАЎ ЖЫЦЦЯ, ПАКУТЫ І ХВАЛЫ ЕЗУСА І МАРЫІ

 

ПЕРШЫ СПОСАБ

 

Прыйдзі, Дух Святы…

 

АГУЛЬНАЕ АХВЯРАВАННЕ РУЖАНЦА.

 

[1] Яднаюся з усімі святымі ў небе, з усімі справядлівымі на зямлі; яднаюся з Табой, мой Езу, каб годна праслаўляць Тваю Святую Маці, а Цябе праслаўляць у Ёй і праз Яе. Я выракаюся ўсялякай няўважлівасці, якая можа ўзнікнуць падчас гэтай малітвы на ружанцы.

Ахвяруем Табе, Святая Дзева, гэты Сімвал веры, каб ушанаваць Тваю веру на зямлі і папрасіць у Цябе ласку ўдзельнічаць у гэтай веры.

Ахвяруем Табе, Пане, гэтае “Ойча наш”, каб кантэмпляваць Цябе ў Тваёй еднасці і вызнаваць Цябе як пачатак і канец усіх рэчаў. 

Ахвяруем Табе, Найсвяцейшая Тройца, гэтыя тры “Вітай, Марыя”, каб падзякаваць Табе за ўсе ласкі, якія Ты ўдзяліла Марыі, і якія Ты ўдзяляеш нам праз Яе заступніцтва.

1 Ойча наш… 3 Вітай Марыя… Хвала Айцу…

 

АСОБНЫЯ АХВЯРАВАННІ КОЖНАГА ДЗЕСЯТКА.

 

Радасныя таямніцы.

 

[2] Першы дзесятак. Ахвяруем Табе, Пане Езу, першы дзесятак, каб ушанаваць таямніцу Твайго Ўцелаўлення, а таксама просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз заступніцтва Тваёй Святой Маці, аб глыбокай пакоры сэрца.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

Ласка таямніцы Ўцелаўлення, ўвайдзі ў маю душу і зрабі яе сапраўды пакорнай.

 

Другі дзесятак. Ахвяруем Табе, Пане Езу, другі дзесятак, каб ушанаваць Наведванне Святой Альжбеты Тваёй Святой Маці, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз заступніцтва Марыі, аб дасканалай любові да бліжняга.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

Ласка таямніцы Наведвання, увайдзі ў маю душу і зрабі яе сапраўды міласэрнай.

 

Трэці дзесятак. Ахвяруем Табе, Дзіцятка Езус, трэці дзесятак, каб ушанаваць Тваё святое Нараджэнне, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз заступніцтва Тваёй Святой Маці, аб ласцы не прывязвацца да дабротаў гэтага свету, каб палюбіць убогасць і ўбогіх.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

Ласка таямніцы Нараджэння Езуса Хрыста, увайдзі ў маю душу і зрабі яе ўбогай духам.

 

Чацвёрты дзесятак. Ахвяруем Табе, Пане Езу, чацвёрты дзесятак, каб ушанаваць Тваё Ахвяраванне ў святыні праз рукі Марыі, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз заступніцтва Тваёй Святой Маці, аб дары мудрасці і чысціні сэрца і цела.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

Ласка таямніцы Ачышчэння, увайдзі ў маю душу і зрабі яе сапраўды мудрай і чыстай.

 

Пяты дзесятак. Ахвяруем Табе, Пане Езу, пяты дзесятак, каб ушанаваць адшуканне Цябе Марыяй ў святыні сярод настаўнікаў, праз тры дні пасля таго, як Яна Цябе згубіла, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз заступніцтва Тваёй Святой Маці, аб нашым навяртанні і навяртанні грэшнікаў, ератыкоў, схізматыкаў і ідалапаклоннікаў.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

Ласка таямніцы Адшуканне Езуса ў Святыні, увайдзі ў маю душу і зрабі яе сапраўды навернутай.

 

Балесныя таямніцы.

 

[3] Шосты дзесятак. Ахвяруем Табе, Пане Езу, шосты дзесятак, каб ушанаваць Тваю Малітву ў Садзе Аліўным, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз заступніцтва Тваёй Святой Маці, аб дасканалым жалі за грахі і дасканай паслухмянасці Тваёй святой волі.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

Ласка таямніцы Малітвы Езуса ў Садзе Аліўным, увайдзі ў маю душу і зрабі яе сапраўды скрушанай і паслухмянай Волі Божай.

 

Сёмы дзесятак. Ахвяруем Табе, Пане Езу, сёмы дзесятак, каб ушанаваць Тваё крывавае Бічаванне, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз заступніцтва Тваёй Святой Маці, аб дасканалым утаймаванні нашых пачуццяў.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

Ласка таямніцы Бічавання Езуса, сыйдзі ў маю душу і зрабі яе сапраўды ўтаймаванай.

 

Восьмы дзесятак. Ахвяруем Табе, Пане Езу, восьмы дзесятак, каб ушанаваць Тваё жудаснае Ўкаранаванне цернем, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз заступніцтва Тваёй Святой Маці, аб ласцы пагарды да гэтага свету.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

Ласка таямніцы Ўкаранавання Езуса цернем,  увайдзі ў маю душу і напоўні яе пагардай да гэтага свету.

 

Дзевяты дзесятак. Ахвяруем Табе, Пане Езу, дзевяты дзесятак, каб ушанаваць Нясенне Крыжа, і просім Цябе, праз ласку гэтай таямніцы і заступніцтва Тваёй Святой Маці, аб вялікай цярплівасці ў нясенні нашага крыжа следам за Табой, кожны дзень нашага жыцця.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

Ласка Таямніцы Нясення Крыжа, увайдзі ў маю душу і зрабі яе сапраўды цярплівай.

 

Дзесятая таямніца. Ахвяруем Табе, Пане Езу, дзесятую таямніцу, каб ушанаваць Тваё Ўкрыжаванне на Кальварыі, і просім Цябе, праз ласку гэтай таямніцы і праз заступніцтва Тваёй Святой Маці, аб вялікай агідзе да граху і аб любові да Крыжа, а таксама аб добрай смерці для нас і для тых, хто цяпер памірае.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

Ласка таямніцы Смерці і Пакуты Езуса Хрыста, увайдзі ў маю душу і зрабі яе сапраўды святой.

 

Хвалебныя таямніцы.

 

[4] Адзінаццаты дзесятак. Ахвяруем Табе, Пане Езу, адзінаццатую таямніцу, каб ушанаваць Тваё трыюмфальнае Ўваскрасенне, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз заступніцтва Тваёй Святой Маці, аб  жывой веры.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

Ласка таямніцы Ўваскрасення, сыйдзі ў маю душу і зрабі яе сапраўды вернай.

 

Дванаццаты дзесятак. Ахвяруем Табе, Пане Езу, дванаццатую таямніцу, каб ушанаваць Тваё хвалебнае Ўнебаўшэсце, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і заступніцтва Тваёй Святой Маці, аб цвёрдай надзеі і вялікім жаданні неба.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

Ласка таямніцы Ўнебаўшэсця Езуса Хрыста, сыйдзі ў маю душу і зрабі яе сапраўды нябеснай.

[Трынаццаты дзесятак.] Ахвяруем Табе, Духу Святы, трынаццатую таямніцу, каб ушанаваць таямніцу Спаслання Духа Святога, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і  праз заступніцтва Марыі, Тваёй вернай Сужонкі, аб боскай мудрасці, каб пазнаць, пакашатваць і жыць праўдай, а таксама несці яе ўсім людзям.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

Ласка таямніцы Спаслання Духа Святога, сыйдзі ў маю душу і зрабі яе сапраўды мудрай паводле мудрасці Божай.

 

Чатырнаццаты дзесятак. Ахвяруем Табе, Пане Езу, чатырнаццаты дзесятак, каб ушанаваць Беззаганнае Зачацце і Ўнебаўзяцце, з целам і душой, Тваёй Святой Маці, і просім Цябе, праз гэтыя дзве таямніцы і праз Яе заступніцтва, аб сапраўным Яе ўшанаванні, каб добра жыць і добра памерці.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

Ласка таямніцы Беззаганнага Зачацця і Ўнебаўзяцця Марыі, сыйдзі ў маю душу і зрабі яе сапраўды адданай Марыі.

 

[Пятнаццаты дзесятак.] Ахвяруем Табе, Пане Езу, пятнаццаты дзесятак, каб ушанаваць Ўкаранаванне хвалой Тваёй Святой Маці ў небе, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз Яе заступніцтва, аб вытрываласці ва ўзрастанні ў цнотах да самай смерці і аб вечнай кароне, якая нам падрыхтаваная. Просім Цябе аб той самай ласцы для ўсіх справядлівых і для нашых дабрадзеяў.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

 

Просім Цябе, Пане Езу, праз пятнаццаць таямніцаў Твайго Жыцця, Смерці і Пакуты, а таксама праз хвалу і заслугі Тваёй Святой Маці, аб навяртанні грэшнікаў, дапамозе для паміраючых, вызваленні душаў чысцовых, а таксама просім даць нам ласку добрага жыцця і добрай смерці, а потым ласку хвалы ў небе, каб аглядаць Цябе тварам у Твар і любіць Цябе ўсю вечнасць. Амэн.

 

ДРУГІ СПОСАБ, СКАРОЧАНЫ.

 Каб разважаць над жыццём, смерцю і хвалой Езуса і Марыі, молячыся святы Ружанец, і каб абмежаваць няўважлівасць падчас малітвы.

 [6] Дзеля гэтага трэба дадаць да кожнага “Ave, Maria” кожнага дзесятка кароткія словазлучэнні, якія нагадваюць пра таямніцу, разважаную ў кожным дзесятку. Дадаваць іх трэба пасля слова “Езус” у сярэдзіне малітвы “Вітай, Марыя”.

 

1 дзесятак: …і бласлаўлёны плод улоння Твайго, Езус уцелаўлёны.

2 [дзесятак]: Езус, які асвячае.

3 [дзесятак]: Езус, убогае Дзіцятка.

4 [дзесятак]: Езус ахвяраваны.

5 [дзесятак]: Езус, Святы сярод святых.

6 [дзесятак]: Езус, які моліцца ў Садзе Аліўным.

7 [дзесятак]: Езус бічаваны.

8 [дзесятак]: Езус, укаранаваны цернем.

9 [дзесятак]: Езус, які нясе свой крыж.

10 [дзесятак]: Езус укрыжаваны.

11 [дзесятак]: Езус уваскрослы.

12 [дзесятак]: Езус, які ўзыходзіць на неба.

13 [дзесятак]: Езус, які напаўняе Цябе Святым Духам. 

14 [дзесятак]: Езус, які Цябе ўваскрашае.

15 [дзесятак]: Езус, які Цябе карануе.

 

На заканчэнне першай часткі ружанца, кажам: ласка радасных таямніцаў, сыйдзі ў нашыя душы і зрабі іх сапраўды святымі.

 

На заканчэнне другой часткі, кажам: ласка балесных таямніцаў, сыйдзі ў нашыя душы і зрабі нас сапраўды цярплівымі.

 

На заканчэнне трэцяй часткі, кажам: ласка хвалебных таямніцаў, сыйдзі ў нашыя душы і зрабі іх блаславёнымі на векі вечныя. Амэн.

 

[ТРЭЦІ СПОСАБ]

Людвіка дэ Манфора, каб плённа маліцца Ружанец,
напісаны для Дачок Мудрасці

 

[7]  Яднаюся з усімі святымі ў небе і з усімі справядлівымі на зямлі, з усімі вернікамі ў гэтым месцы. Яднаюся з Табой, мой Езу, каб годна праслаўляць Тваю Святую Маці, а Цябе праслаўляць у Ёй і праз Яе. Выракаюся кожнай няўважлівасці, якая можа прыйсці падчас малітвы Ружанца, які я хачу маліцца з пакорай, увагай і пабожнасцю, так, як бы гэта быў апошні ружанец у маім жыцці. Амэн.

Ахвяруем Табе, Пане Езу, гэты Сімвал веры, каб ушанаваць усе Таямніцы нашай веры; гэтае “Ойча наш” і тры “Вітай, Марыя”, каб ушанаваць еднасць Тваёй Сутнасці, Тройцы боскіх Асобаў. Мы просім у Цябе жывой веры, цвёрдай надзеі і гарачай любові. Амэн.

Веру… Ойча наш… 3 Вітай, Марыя…

 

У кожнай таямніцы, пасля словаў “блаславёны плод улоння Твайго, Езус”, дадаем кароткае словаспалучэнне, каб нагадаць сабе і асаблівым чынам ушанаваць таямніцу. Напрыклад, Езус уцелаўлёны, Езус, які асвячае, і г.д., як пазначана ў кожным дзесятку.

 

ПЕРШАЯ ЧАСТКА.
Радасныя таямніцы.

 

Звеставанне.

[8] Ахвяруем Табе, Пане Езу, першы дзесятак, каб ушанаваць Тваё Ўцелаўленне ва ўлонні Марыі, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз заступніцтва Марыі, аб глыбокай пакоры. Амэн.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Дадаюцца словы: Езус уцелаўлёны.

Ласка таямніцы Ўцелаўлення, сыйдзі ў нашыя душы. Амэн.

 

Наведванне святой Альжбеты.

Ахвяруем Табе, Пане Езу, другі дзесятак, каб ушанаваць Наведванне сваячкі Альжбеты  Тваёй Святой Маці, а таксама ўшанаваць святога Яна Хрысціцеля, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз заступніцтва Тваёй Святой Маці, аб любові да бліжняга. Амэн.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Дадаюцца словы: Езус, які асвячае.

Ласка таямніцы Наведвання св. Альжбеты, сыйдзі ў нашыя душы. Амэн.

 

Нараджэнне Езуса Хрыста.

Ахвяруем Табе, Пане Езу, трэці дзесятак, каб ушанаваць Тваё Нараджэнне ў Бэтлеемскай стаенцы, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз заступніцтва Тваёй Святой Маці, аб вырачэнні дабротаў гэтага свету, пагарджанні багаццем і любові да беднасці. Амэн.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Дадаюцца словы: Езус, які нараджаецца.

Ласка таямніцы Нараджэння Езуса, сыйдзі ў нашыя душы. Амэн.

 

Ахвяраванне Езуса ў святыні.

Ахвяруем Табе, Пане Езу, чацвёрты дзесятак, каб ушанаваць Тваё Ахвяраванне ў святыні і ачышчэнне Марыі, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз Яе заступніцтва, аб вялікай чысціні цела і духа. Амэн.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Дадаюцца словы: Езус ахвяраваны.

Ласка таямніцы Ачышчэння, сыйдзі ў нашыя душы. Амэн.

 

Езуса знаходзяць у святыні.

Ахвяруем Табе, Пане Езу, пятую таямніцу, каб ушанаваць Тваё Адшуканне ў святыні Марыяй, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз Яе заступніцтва, аб сапраўднай мудрасці. Амэн.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Дадаюцца словы: Езус, Святы сярод святых.

Ласка таямніцы Адшукання Езуса ў святыні, сыйдзі ў нашыя душы. Амэн.

 

Напрыканцы першай часткі Ружанца чытаецца Магніфікат.

 

ДРУГАЯ ЧАСТКА.
Балесныя таямніцы.

 

Малітва ў Садзе Аліўным.

[9] Ахвяруем Табе, Пане Езу, шосты дзесятак, каб ушанаваць Тваю Малітву ў Садзе Аліўным, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз заступніцтва Тваёй Святой Маці, аб шчырым жалі за нашыя грахі. Амэн.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Дадаюцца словы: Езус, які моліцца ў Садзе Аліўным.

Ласка таямніцы Малітвы Езуса ў Садзе Аліўным, сыйдзі ў нашыя душы. Амэн.

 

Бічаванне Езуса Хрыста.

Ахвяруем Табе, Пане Езу, сёмую таямніцу, каб ушанаваць Тваё крывавае Бічаванне, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз заступніцтва Тваёй Святой Маці, аб утаймаванні нашых пачуццяў. Амэн.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Дадаюцца словы: Езус бічаваны.

Ласка таямніцы Бічавання, сыйдзі ў нашыя душы. Амэн.

 

Укаранаванне цернем.

Ахвяруем Табе, Пане Езу, восьмы дзесятак, каб ушанаваць Тваё Ўкаранаванне цернем, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз заступніцтва Тваёй Святой Маці, аб пагардзе да гэтага свету. Амэн.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Дадаюцца словы: Езус, укаранаваны цернем.

Ласка таямніцы Ўкаранавання цернем, сыйдзі ў нашыя душы. Амэн.

 

Нясенне Крыжа.

Ахвяруем Табе, Пане Езу, дзевяты дзесятак, каб ушанаваць Тваё Нясенне Крыжа, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз заступніцтва Тваёй Святой Маці, аб цярпенні ў нясенні кожнага нашага крыжа. Амэн.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Дадаюцца словы: Езус, які нясе Свой Крыж.

Ласка таямніцы Нясення Крыжа, сыйдзі ў нашыя душы. Амэн.

 

Укрыжаванне Езуса.

Ахвяруем Табе, Пане Езу, дзесяты дзесятак, каб ушанаваць Тваё Ўкрыжаванне і Тваю ганебную смерць на Кальварыі, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз заступніцтва Тваёй Святой Маці, аб навяртанні грэшнікаў, вытрываласці справядлівых і палягчэнні цярпенняў для душаў чысцовых. Амэн.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Дадаюцца словы: Езус укрыжаваны.

 

[10] У гэтым дзесятку, перад кожным “Ave, Maria”, просім праз заступніцтва дзевяці Хораў Анёлаў аб патрэбных ласках.

Святыя Сэрафімы, прасіце ў Бога ласку…. Вітай, Марыя…

Святы Хэрубімы, прасіце ў Бога ласку…

Святыя Троны, прасіце ў Бога ласку…

Святыя Панаванні, прасіце ў Бога ласку…

Святыя Валадарствы, прасіце ў Бога ласку…

Святыя Магуцці, прасіце ў Бога ласку…

Святыя Княствы, прасіце ў Бога ласку…

Святыя Арханёлы, прасіце ў Бога ласку…

Святыя Анёлы, прасіце ў Бога ласку…

Усе Святыя Раю, прасіце ў Бога ласку…

Хвала Айцу і Сыну, і Святому Духу…

Ласка таямніцы Ўкрыжавання Езуса Хрыста, сыйдзі ў нашыя душы. Амэн.

 

[11] Напрыканцы другой часткі Ружанца чытаем на каленях наступныя малітвы.

 

МАЛІТВА
 напісаная Людвікам дэ Манфорам, 
каб выпрасіць у Бога і атрымаць боскую Мудрасць.

 О Божа маіх продкаў, Госпад міласэрнасці, Духу праўды, я, малы зямны чарвяк, распасцёрты перад Тваёй Боскай веліччу, прызнаю, што маю бязмежную патрэбу ў боскай Мудрасці, якую я страціў з-за сваіх грахоў, і давяраю непахіснаму абяцанню, якое Ты даў усім тым, хто просіць яе ў Цябе, не маючы сумневу.

Сёння я прашу яе ў Цябе з вялікай настойлівасцю і глыбокай пакорай. Пашлі нам, Божа, гэтую Мудрасць, якая сядзіць ля Твайго Трону, каб дапамагчы нашай слабасці, каб асвяціць наш розум, каб запаліць нашыя сэрцы, каб казаць і дзейнічаць, каб працаваць і цярпець разам з Табой, каб кіраваць нашымі крокамі, каб напоўніць нашыя душы цнотамі Езуса Хрыста і дарамі Духа Святога, таму што толькі Яна змяшчае ўсе Твае даброты. О Ойча міласэрнасці, О Божа ўсялякага суцяшэння, мы просім у Цябе бясконцага Скарбу Тваёй боскай Мудрасці. Праз міласэрнае ўлонне Марыі, праз каштоўную Кроў Твайго дарагога Сына і праз найвялікшае прагненне перадаць Свае даброты Тваім бедным стварэнням, выслухай, выслухай маю малітву. Амэн.

 

[12] Малітва да Святога Юзафа.

Вітай, святы Юзэфе, Мудрасць з табою, блаславёны ты паміж мужчынамі і блаславёны плод улоння тваёй вернай сужонкі Езус. Святы Юзэфе, годны апякун Езуса Хрыста, маліся за нас, грэшных, і выпрасі нам у Бога боскую Мудрасць, цяпер і ў хвіліну нашай смерці. Амэн. (Гэтая малітва чытаецца тры разы.)

 

ТРЭЦЯЯ ЧАСТКА.
Хвалебныя таямніцы.

 

Уваскрасенне. 

Ахвяруем Табе, Пане Езу, адзінаццаты дзесятак, каб ушанаваць Тваё хвалебнае Ўваскрасенне, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз заступніцтва Тваёй Святой Маці, аб любові да Бога і стараннасці ў нашым служэнні. Амэн.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Дадаюцца словы: Езус уваскрослы.

Ласка таямніцы Ўваскрасення, сыйдзі ў нашыя душы. Амэн.

 

Унебаўшэсце.

Ахвяруем Табе, Пане Езу, дванаццаты дзесятак, каб ушанаваць Тваё трыюмфальнае Ўнебаўшэсце, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз заступніцтва Тваёй Святой Маці, аб вялікім жаданні Неба, нашай дарагой Айчыны. Амэн.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Дадаюцца словы: Езус, які ўзыходзіць у неба.

Ласка таямніцы Ўнебаўшэсця, сыйдзі ў нашыя душы. Амэн.

 

Спасланне Святога Духа.

Ахвяруем Табе, Пане Езу, трынаццаты дзесятак, каб ушанаваць таямніцу Спаслання Святога Духа, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз заступніцтва Тваёй Святой Маці, аб сыходзе Духа Святога ў нашыя душы. Амэн.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Дадаюцца словы: Езус, які напаўняе Цябе Святым Духам.

Ласка таямніцы Спаслання Святога Духа, сыйдзі ў нашыя душы. Амэн.

 

Унебаўзяцце Найсвяцейшай Марыі Панны.

Ахвяруем Табе, Пане Езу, чатырнаццаты дзесятак, каб ушанаваць Уваскрашэнне, і трыюмфальнае Ўнебаўзяцце Тваёй Святой Маці і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз Яе заступніцтва, аб пяшчотным набажэнстве да такой добрай Маці. Амэн.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Дадаюцца словы: Езус, які Цябе ўваскрашае.

Ласка таямніцы Ўнебаўзяцця Марыі, сыйдзі ў нашыя душы. Амэн.

 

Укаранаванне Марыі на Каралеву неба і зямлі.

Ахвяруем Табе, Пане Езу, пятнаццаты і апошні дзесятак, каб ушанаваць Ўкаранаванне Марыі на Каралеву неба і зямлі, і просім Цябе, праз гэтую таямніцу і праз Яе заступніцтва, аб вытрываласці ў ласцы і аб кароне хвалы ў небе. Амэн.

1 Ойча наш… 10 Вітай, Марыя… Дадаюцца словы: Езус, які Цябе карануе.

 

[14] У гэтым дзесятку, падчас кожнага “Ave, Maria”, просім у Бога праз заступніцтва ўсіх святых аб ласках, у якіх маем патрэбу.

Святы Міхале Арханёле і ўсе святыя Анёлы, прасіце ў Бога… . Вітай, Марыя…

Святы Абрагам і ўсе святыя Патрыярхі, прасіце ў Бога… .

Святы Ян Евангеліст і ўсе святыя Прарокі, прасіце ў Бога… .

Святы Пётр, святы Павел і ўсе святыя Апосталы, прасіце ў Бога… .

Святы Сцяпан, святы Лаўрэнцій і ўсе святыя Пакутнікі, прасіце ў Бога… .

Святы Хілары і ўсе святыя Пантыфікі, прасіце ў Бога… .

Святы Юзаф і ўсе святыя Веравызнаўцы, прасіце ў Бога… .

Святая Кацярына, святая Тэрэза і ўсе святыя Дзевы, прасіце ў Бога… .

Святая Ганна і ўсе святыя Жанчыны, прасіце ў Бога… .

Хвала Айцу і Сыну…

Ласка таямніцы Ўкаранавання хвалой Марыі, сыйдзі ў нашыя душы. Амэн.

 

[15] Напрыканцы трэцяй часткі ружанца, чытаецца наступная малітва.

 

Малітва да Святой Дзевы.

Вітай, Марыя, улюбёная Дачка Спрадвечнага Айца, цудоўная Маці Сына, верная сужонка Святога Духа, велічная Святыня Найсвяцейшай Тройцы. Вітай, Велічная Князёўна, якой усё падпарадкавана ў Небе і на Зямлі. Вітай, надзейны Прытулак грэшнікаў, Маці міласэрнасці, якая ніколі ні адкога не адмовілася. Я, грэшнік, падаю да Тваіх стопаў і прашу Цябе выпрасіць для мяне ў добрага Езуса, Твайго дарагога Сына, жаль за свае грахі і іх прабачэнне, а таксама боскую Мудрасць. Я цалкам прысвячаюся Табе разам з усім, што я маю. Я абіраю сёння Цябе за маю Маці і маю Гаспадыню. Няхай я буду ў Тваіх вачах апошнім з Тваіх дзяцей і самым паслухмяным сярод Тваіх слугаў. Выслухай, мая Князёўна, выслухай уздыханні сэрца, якое жадае Цябе любіць і верна Табе служыць. Каб ніхто не казаў, што з усіх тых, хто да Цябе прыбягаў, я быў першым, каго Ты пакінула! O мая надзея! O маё жыццё! O мая верная і Беззаганная Дзева Марыя! Выслухай мяне, абарані мяне, павучай мяне, накармі мяне, уратуй мяне. Амэн.

Няхай будзе праслаўлены і ўлюбёны Езус у Найсвяцейшым Сакрамэнце Алтара. Назаўсёды.

О Езу! Мой любы Езу! О Марыя, Маці Езуса і нашая добрая Маці! Дай нам, просім Цябе, Тваё святое блаславенства. Амэн. Падтрымай нас у нашых немачах, выслухай нашыя малітвы і абарані нас ад свету і дэмана. Амэн.

Настаяцель/ка кажа: “Nos cum prole pia benedicat Virgo Maria. R. Amen.”