Мастак не мог
забыцца пра святы ружанец, важны элемент духоўнасці св. Людвіка. Святы трымае
вялікі ружанец, які спадае з левага боку, каб нагадаць пра шлях, якім ён дайшоў
да святасці: праз Марыю да Езуса, таму што ружанец з’яўляецца разважаннем над
Таямніцамі Езуса Хрыста з духам Марыі. Верны слуга Марыі – гэтая рыса духоўнай
постаці св. Людвіка выражаецца ў жэсце правай нагі, якой ён топча д’ябла.
Манфор прароцкім спосабам кажа пра гэтую барацьбу. (гл. ТСН 50-51).
Унізе постаць
д’ябла, прыдаўленага да зямлі нагой святога; у левай руцэ ён трымае Трактат і
спрабуе яго разарваць, а правай засланяе твар, каб у яго не трапіў позірк св.
Людвіка. У агульным сэнсе, усё гэта з’яўляецца мастацкім увасабленнем прароцтва
з Трактату (гл. ТСН 114), якое датычыцца будучыні гэтага твора.
Прыгажосць
скульптуры з’яўляецца адлюстраваннем унутранай прыгажосці св. Людвіка, які
цалкам аддаўся Марыі, каб быць цалкам адданым Езусу.