“Таямніца Марыі”, гэта кароткі пераказ (у форме пісьма, напісанага аўтарам да адной манахіні) самага вялікага твора Грыньёна дэ Манфора “Трактату аб сапраўдным ушанаванні Найсвяцейшай Дзевы Марыі”.
Людвік-Марыя Грыньён дэ Манфор жыў у XVII стагоддзі і быў
нястомным місіянерам слова і кнігі. Ён з’яўляецца заснавальнікам Місіянераў
Супольнасці Марыі, больш вядомых пад назвай Манфартанцы, і Дачок Мудрасці.
Сярод кананізаваных Касцёлам хрысціян ён адрозніваецца сваёй пабожнасцю і
марыйнымі творамі.
Аўтар хоча падзяліцца з намі тым, што ён адкрыў:
таямніцай “Таямніца Марыі” гэта эліптычны выраз, які трэба разумець наступным
чынам: “Таямніца выключнага ўшанавання Марыі”. Грыньён дэ Манфор сцвярджае,
што не змог яго знайсці ні ў старых кнігах ні ў новых. Аднак у “Трактаце” ён
піша: “Яно настолькі старажытнае, што нельга вызначыць, калі яно нарадзілася” і
пералічвае імёны святых, якія яго практыкавалі. Гаворка ідзе, хутчэй за ўсё, аб
паноўным адкрыцці. Гэта як святло, што нейкі час было пад сподам, а потым яго
перанеслі на прыкметнае месца, каб яно асвячала ўвесь дом (пар. Лк 11, 33).
Як ужо было сказана, “Таямніца Марыі” гэта рэзюмэ
“Трактату аб сапраўдным ушанаванні Святой Дзевы”. Нельга, аднак, казаць аб
адным і тым самым творы. Выданне “Трактату” ніколі не прыносіла шкоды “Таямніцы
Марыі”. Нават наадварот, адно прымушае жадаць другое. Доказам з’яўляецца тое,
што да сённяшняга дня гэтыя два творы былі перакладзеныя на аднолькавую
колькасць моваў (каля дваццаці) і мелі аднолькавую колькасць выданняў.
Паспрабуем растлумачыць гэта. “Таямніца Марыі” дае
сінтэз, які дазваляе ўбачыць агульны сэнс, часам карысны і, нават патрэбны
некаторым асобам, каб лепш потым зразумець “Трактат”. Ён можа быць уводзінамі,
а потым, пасля чытання “Трактату”, нечым кшатлту паўторнага рэзюмэ. “Таямніца
Марыі” дапамагае пачынаючым – а іх даволі шмат у гэтым сэнсе – зрабіць першыя
крокі ў пазнанні марыйнай дактрыны Айца Манфора, якая таксама з’яўляецца
дактрынай Каталіцкага Касцёла.
Сваёй лаканічнасцю, “Таямніца Марыі” дае чытачу кароткія
дакладныя фразы, якія добра адкладаюцца ў памяці, а асабліва ў сэрцы. Тыя самыя
фразы ў “Трактаце” не заўсёды маюць тую самую моц, бо гэта іншы літаратурны
жанр. У “Таямніцы” гаворка ідзе пра ліст, у якім зварот скіроўваецца
беспасрэдна да чытача, што вельмі важна, каб заваяваць яго для Марыі, а праз Яе
для Езуса. Нарэшце, сваёю сжатасцю гэты твор падыходзіць для сучаснага
чалавека, які заўсёды спяшаецца (што аднак не гаворыць пра якасць твору, аднак
гэты момант трэба ўлічваць).
“Таямніца”,
нарэшце, мае свае асаблівасці. Менавіта ў гэтым творы лепш за ўсё паказаная
цудоўнасць і вартасць мэты нявольніцтва ў Езусе праз Марыю – стаць святымі.
Аскетычныя і іншыя погляды ў гэтай галіне мацней заклікаюць тых, хто хоча, па
прыкладу аўтара і шматлікіх іншых, ісці гэтым шляхам да Хрыста, Сына Божага,
адзінага Збаўцы чалавецтва, а праз Яго да Айца.