Статуты Таварыства

    Характар і мэта

Арт. 1 – Таварыства Марыі Каралевы Сэрцаў аб’ядноўвае вернікаў, кансэкраваных і свецкіх, якія, прагнучы быць сведкамі праўды Евангелля[1], вырашаюць захаваць вернасць абяцанням святога хросту праз цалкавітае прысвячэнне сябе Хрысту праз рукі Марыі. З гэтай мэтай яны бяруць абавязак дасканалага практыкавання ўшанавання Найсвяцейшай Дзевы Марыі, якому навучаў св. Людвік-Марыя Грыньён дэ Манфор, якога яны абіраюць сваім духоўным правадніком і настаўнікам[2].

Арт.2 - § 1 – Таварыства Марыі Каралевы Сэрцаў, арганічна злучана з Таварыствам Місіянераў Марыі і ня мае ўласнай юрыдычнай структуры[3]. Яго супольнікі прымаюць удзел, кожны ў сваім асяроддзі, у місіі айцоў Манфартанцаў у Касцёле: рыхтаваць Валадарства Езуса праз Марыю[4].

§ 2 – Таварыства Марыі Каралевы Сэрцаў з’яўляецца такім чынам “пашырэннем” Таварыства Місіянераў Марыі, але не ў тым сэнсе, каб ахапіць усіх, а дзеля таго, каб „раней ці пазней Найсвяцейшая Панна мела больш, чым калі, сваіх дзяцей, слугаў і нявольнікаў любові, і каб праз Яе Езус Хрыстус, мой Настаўнік, яшчэ больш валадарыў у сэрцах”[5].

§ 3 – Таму Таварыства не служыць Таварыству Марыі, але разам з ім служыць Марыі Каралеве, служыць святому Касцёлу, душам, Божаму народу, служыць Валадарству Езуса праз Марыю.

 

Цэнтры

Арт. 3 – Міжнародны Цэнтр Таварыства Марыі Каралевы Сэрцаў мае сядзібу ў генеральным доме Таварыства Місіянераў Марыі. Кожная краіна можа мець свой уласны рэгіянальны цэнтр, заснаваны Генеральным Настаяцелем або яго дэлегатам.

Арт. 4 - § 1 – Генеральны Настаяцель Таварыства Марыі з’яўляецца Генеральным Дырэктарам Таварыства Марыі, Каралевы Сэрцаў. Ён мае ўладу прызначэння для розных цэнтраў дэлегаванага Дырэктара на нацыянальным, рэгіянальным або мясцовым узроўні.

§ 2 – Жадаючы прызначыць Дырэктарам аднаго з цэнтраў Таварыства дыяцэзіяльнага святара, Генеральны Настаяцель павінен перш за ўсё атрымаць згоду Ардынарыя гэтага святара; што датычыцца святара з манаскага ордэна, але не Манфартанца, ён павінен атрымаць згоду вышэйшага настаяцеля гэтага манаха.

 

Роля Дырэктараў

Арт. 5 - § 1 – Генеральны Дырэктар дае Дырэктарам Цэнтраў указанні і інструкцыі, якія ён лічыць патрэбнымі, а таксама чувае над іх выкананнем.

§ 2 – Генеральны Дырэктар дае дазвол на заснаванне новых цэнтраў. Ён мае права на вывучэнне і зацвярджэнне, са згоды сваіх дарадчыкаў, статутаў кожнага асобнага цэнтра.

Арт. 6 - § 1 – Дырэктары Цэнтраў служаць дапамогай супольнікам Таварыства ў пазнаванні, паглыбленні і больш поўным перажыванні духоўнага шляху, які з’яўляецца спадчынай св. Людвіка-Марыі Грыньёна дэ Манфора. Яны заклікаюць да веранага выконвання абяцанняў святога хросту, гэта значыць верна наследаваць Езуса Хрыста, Спрадвечную і Ўцелаўлёную Мудрасць, дзеля збаўлення свету праз цалкавітае адданне сябе Марыя, дзякуючы якой, праз усемагутнае дзеянне Святога Духа, Езус пажадаў прыйсці да нас.

§ 2 – Дырэктары Цэнтраў павінны нагадваць супольнікам Таварыства пра абавязак распавядаць у сваім асяроддзі, перш за ўсё ўласным прыкладам, пра гэты жыццёвы шлях, каб як мага хутчэй надышло Валадарства Езуса праз Марыю.

 Арт. 7 – Паколькі супольнікі маюць сапраўднае права на атрыманне фармацыі, якая ім патрэбна і якой яны шукаюць, Дырэктары маюць абавязак забяспечыць ім, пасрэдна або беспасрэдна, пачатковую і сталую фармацыю.

З гэтай мэтай Генеральны Настаяцель паклапоціцца аб тым, каб падрыхтаваць праграму або падручнік, дзе ён выразна вызначыць этапы, якія трэба прайсці перад тым, як кандыдат будзе прыняты да Таварыства, а таксама абавязкі сталай фармацыі. Генеральны Настаяцель прадставіць праграму або падручнік для аналізу і зацвярдэння Генеральнай Радай.

 

Супольнікі

Арт. 8 – Таварыства Марыі Каралевы Сэрцаў адчынена для кожнага верніка (свецкіх, духавенства, манахаў), якія прагнуць ісці духоўным і апостальскім шляхам, які прапануе св. Людвік дэ Манфор. Для асобаў з манаскіх супольнасцяў дзейнічае канон. 307, § 3.

Арт. 9 – Асоба, якая прайшла неабходную фармацыю і падрыхтоўку, пасля гэтага прачытала Акт Прысвячэння Езусу, Спрадвечнай і Ўцелаўлёнай Мудрасці, праз Марыю, паводле формулы св. Людвіка дэ Манфора, можа быць прынятая да Таварыства. Прыняцце адбываецца пасля складання кандыдатам матываванай просьбы і згоды Дырэктара, у хвіліну ажыццяўлення Акту Прысвячэння, прачытанага ў прысутнасці Дырэктара або яго дэлегата, пасля гэтага імя кандыдата завісваецца ў рэгістрацыйную кнігу Таварыства.

 

Абавязкі

Арт.10 – Прысвячэнне, праз якое вернік злучаецца з Таварыствам, патрабуе абавязку жыць духоўнай спадчынай святога Людвіка-Марыі дэ Манфора, застаючыся ў сваім становішчы, асяроддзі і месцы працы. Вернік будзе імкнуцца да таго, каб зрабіць гэтую спадчыну сутнасцю ўсяго свайго жыцця, дазволіць, каб яна прасякнула яго ўчынкі і апостальства.

Штодзённа аднаўляючы асабісты акт прысвячэння, па меры сваіх магчымасцяў ён падтрымлівае апостальства Таварыства Марыі, падпарадкоўваючыся ўказанням Генеральнага Дырэктара.

Арт. 11 – Для зацікаўленых супольнікаў Генеральны Дырэктар можа стварыць унутры Таварыства:

- групу, якая возьме абавязак праз абяцанні або шлюбы, адпаведныя іх становішчу, жыць паводле евангельскіх цнотаў у духу навучання св. Людвіка-Марыі дэ Манфора;

- групу, якая будзе займацца асаблівай формай апостальства ў духу навучання св. Людвіка-Марыі дэ Манфора.

Арт. 12 – Генеральны Дырэктар паклапоціцца аб тым, каб падрыхтаваць з гэтай мэтай спецыяльны рэгламент, які будзе адпавядаць як пакліканню ўзгаданых членаў, так і характару Таварыства. З удзелам дарадчыкаў ён яго прааналізуе і зацвердзіць, калі ён будзе прызнаны годным для таго, каб праводзіць вернікаў шляхам, які вядзе да Спрадвечнай і Ўцелаўлёнай Мудрасці, Езуса, Сына Божага і Сына Марыі. 

 

Дзяленне духоўнымі дабротамі

Арт. 13 – Пастля далучэння да Таварыства яго супольнікі становяцца духоўна з’яднанымі з усёй манфартанскай сям’ёй. З радасцю прымаюць удзел у літургічных святах, якія з’яўляюцца знакам і ажыццяўленнем гэтай еднасці. Звеставанне Пана, 25 сакавіка, з’яўляецца галоўным святам ТаварыстваСвята Божага Нараджэння - 25 снежня свята Беззаганнага Зачацця - 8 снежня, свята Святога Людвіка-Марыі Грыньёна дэ Манфора - 28 красавіка, таксама асаблівым чынам святкуюцца супольнікамі Таварыства. Яны бяруць удзел у духоўных багаццях, якія ўдзяляе манфартанскай сям’і Тая, што „бяз рэшты аддаецца Тому, які дае ўсё”. 

Арт.14 – Уступленне ў Таварыства стварае ўзаемныя повязі братэрства і салідарнасці паміж усімі супольнікамі манфартанскай сям’і. Нова далучаны супольнік удзельнічае ў радасцях і цярпеннях сваёй новай сям’і. Ён адчувае сябе шчаслівым, калі можа чэрпаць са скарбніцы гэтай сям’і і імкнецца ўзбагаціць яе малітвай і ахвярай свайго жыцця, удасканаленага манфартанскім актам прысвячэння.

 

Змены ў статутах

Арт.15 Са згоды сваіх дарадчыкаў Генеральны Настаяцель можа рабіць змены ў дадзеных статутах, зацверджаных Апостальскай Сталіцай. Гэтыя змены, аднак, не могуць парушаць характару і мэты Таварыства. Servatis Caeteris de jure servandis.

 

Тэкст зацверджаны ў Рыме 26.04.2001г.

 

 

Адпусты

Моцай Дэкрэту Апостальскага Пенітанцыярыя ад 22 maja 2001г.

Супольнікі Таварыства Марыі Каралевы Сэрцаў могуць атрымаць поўны адпуст пры звычайных умовах (сакрамэнтальная споведзь, прыняцце Святой Камуніі, малітва ў інтэнцыі Святога Айца), а таксама выракаючыся ўлякай прывязанасці да якога-небудзь граху, прачытаюць або адновяць абяцанне верна захоўваць Статуты, прынамсі прыватна:

1. У дзень уступлення ў Таварыства;

2. У Вялікі Чацвер, літургічнае свята Божага Нараджэння, Звеставання Пана, Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі, у дзень успаміну св. Людвіка-Марыі Грыньёна дэ Манфора, а таксама ў першую суботу кожнага месяца.



[1] Яны з’яўляюцца сведкамі праўды па прыкладзе Езуса, які кажа Пілату, што прыйшоў, каб сведчыць аб праўдзе (пар. Ян 18,37); па прыкладзе ўсіх пакутнікаў, свецкія асобы з’яўляюцца супрацоўнікамі праўды (пар. 3Ян 8); Apostolicam Actuositatem, 6); “Паколькі Айцец жадае, каб мы пазналі і па-сапраўднаму палюблі Хрыста ў кожным з нашых братоў, словам і ўчынкам, даючы такім чынам сведчанне праўдзе” (пар. Gaudium et Spes, s. 93).

[2] ПарRedemptoris Mater, стар. 48

[3] Пар. ККП, каноны 303 i 312, § 2.

[4] Пар. Сапраўдная пабожнасць, стар. 227; Манфартанец сёння, стар. 9, 39, 48.

[5] Сапраўдная пабожнасць, стар. 113.