12.5.26

Балесная, хоць Беззаганная

Калі мы глядзім на Беззаганную, у нас можа нараджацца пытанне: “Чаму Марыя пакутвала? Калі Яна была захаванная ад першароднага граху, гэта павінна было таксама захаваць Яе ад цярпення, якое з’яўляецца наступствам перашроднага граху першых бацькоў?”

“Поўная ласкі” не азначае, што жыццё Марыі было лягчэйшае. Адсутнасць граху не азначала адсутнасць цярпення. Нават больш, вялікія дары азначаюць прыгатаванне да выконвання больш цяжкіх заданняў, якія часта звязаныя з болем і цярпеннем. Беззаганнае Зачацце з’яўляецца выключным прыгатаваннем Марыі да таго, каб Яна адказала на непаўторнае пакліканне: быць Маці церпячага Месіі. Яна суправаджала Сына ад нараджэння Яго ў Бэтлеемскай стаенцы ажно да пакутаў і смерці на Галгофе.

Дар незвычайнай святасці, які Яна атрымала ў пачатку жыцця, захаваў Яе ад зла і граху, таму Яна – наша сястра ў цярпенні, але не ў зле і граху.

Марыя Беззаганна Зачатая атрымала ў спадчыну лёс грэшнай людзкой натуры, звязанай з цярпеннем. Таксама і Хрыстус, Бог-Чалавек, прыняў людзкое цела, пазначанае цярпеннем і стаў сапраўды адным з нас, ва ўсім да нас падобны апрача граху (пар. Габр 4, 15).

Марыя поўная ласкі з’яўляецца ва ўсёй поўні чалавекам, для якога людзкое цярпенне не чужое. Дзякуючы атрыманай поўні ласкі Марыя нават у найменшай ступені не бунтавалася супраць цярпення, таму што Яна не супраціўлялася волі Божай, нават, калі яе выкананне было звязана з цярпеннем. У гэтым Яна падобная да Сына, які навучыў Яе паслухмянасці праз тое, што выцярпеў (пар. Габр 5, 8). Беззаганнае Зачацце вучыць нас, што чым больш глыбокая з’яднанасць з Богам, тым большая гатоўнасць выконваць волю Божую, нават калі трэба ўвайсці на шлях цярпення. Прыклад такой адкрытасці на цярпенне мы бачым як у Марыі, так і ў жыцці шматлікіх святых. Менавіта таму Марыю мы называем Каралевай мучанікаў.

Напоўненая любоўю, Яна чэрпала моц вытрымліваць цярпенні ў любові да Бога і да людзей. Яна была мужная моцай Беззаганнага Зачацця, якое было не толькі пачаткам Яе жыцця, але таксама давала кірунак і змест Яе шляху веры.

Так мы праслаўляем Беззаганна Зачатую ў малітве Касцёла:

Яна была прыгожая ў сваім зачацці, таму што, вольная ад усялякай змазы граху, поўная прыгажосці, Яна ззяла бляскам ласкі; прыгожая ў дзявочым нараджэнні, праз якое Яна дала свету Сына, які быў адлюстраваннем Тваёй хвалы, Збавіцеля і Брата ўсяго чалавецтва; прыгожая ў цярпенні свайго Сына, апранутая ў пурпур Яго Крыві, лагодная Авечка, церпячая разам з ціхім Баранкам, абдараваная новым заданнем мацярынства ласкі; прыгожая ва ўваскрасенні Хрыста, з якім Яна хвалебна валадарыць як Удзельніца Яго перамогі.

Хоць цярпенне неаддзельнае ад людзкога жыцця, аднак само ў сабе ня мае ніякай вартасці. Яно набірае сэнс толькі праз любоў, якая ідзе побач. Цярпенне не перамяняе чалавека, але любоў перамяняе цярпенне.   

 

Крыніца „Zeszyty Maryjne” №5 (149), 2002.