[ЧАЦВЕРТЫ СПОСАБ]
Кароткі змест жыцця, пакуты, смерці і хвалы Езуса і Марыі ў святым Ружанцы
2-ое Вітай, Марыя: каб ушанаваць Спрадвечнае Слова, які
суістотны Свайму Айцу і разам з Ім, праз узаемную любоў, нараджае Святога Духа.
3-яе Вітай, Марыя: каб ушанаваць Святога Духа, які
сыходзіць ад Айца і Сына шляхам любові.
Звеставанне.
2. Вітай, Марыя: каб ушанаваць прагненне патрыярхаў і
прарокаў, якія прасілі паслаць Месію.
3. [Вітай, Марыя]: каб ушанаваць зарокі Святой Дзевы і Яе
малітвы, якія Яна ўзносіла, каб прыспешыць прыйсце Месіі, а таксама Яе шлюб са
святым Юзафам.
4. [Вітай, Марыя]: любоў Спрадвечнага Айца, які даў нам
Свайго Сына.
5.
Вітай, Марыя: любоў Сына, які выдаў
Сябе за нас.
6. Вітай, Марыя: пасланне і прывітанне Арханёла Габрыэля.
7.
Вітай, Марыя: дзявочы страх Марыі.
8.
Вітай, Марыя: вера і згода Святой
Дзевы.
9. Вітай, Марыя: стварэнне душы і фармаванне цела Езуса
Хрыста ва ўлонні Марыі праз Святога Духа.
10. Вітай, Марыя: пакланенне анёлаў Уцелаўлёнаму Слову ва
ўлонні Марыі.
3-яе Ойча наш: веліч найцудоўнейшага
Бога.
Наведванне святой Альжбеты.
2. Вітай, Марыя:
ахвяра Езуса Хрыста, якую Ён склаў з Сябе самога Свайму
Айцу, прыходзячы ў свет.
3. Вітай, Марыя: гатоўнасць Езуса Хрыста пасяліцца ў
пакорным і дзявочым улонні Марыі і на ўшанаванне Марыі, якая радавалася ў Богу.
4. Вітай, Марыя: сумневы святога Юзафа наконт цяжарнасці
Марыі.
5. Вітай, Марыя: любоў абраннікаў да Марыі і Езуса ў Яе
ўлонні.
6.
Вітай, Марыя: радасць Марыі падчас
наведвання Сваёй сваячкі.
7. Вітай, Марыя: прывітанне Марыі і асвячэнне св. Яна
Хрысціцеля, а таксама яго маці, св. Альжбеты.
8. [Вітай, Марыя]: удзячнасць Святой Дзевы Богу ў
Магніфікаце.
9. Вітай, Марыя: Яе любоў і Яе пакора ў служэнні сваячцы
Альжбеце.
10. Вітай, Марыя: узаемная залежнасць Езуса і Марыі, якую
і мы павінны мець адзін ад аднаго.
4-ае Ойча наш: багацці бязмежнага Бога.
Нараджэнне Езуса Хрыста.
2. Вітай, Марыя: убогасць ясляў, дзе Бог прыйшоў у свет.
3. Вітай, Марыя: кантэмпляцыя і бязмежная любоў Марыі,
калі Яна была гатовая нарадзіць.
4. Вітай, Марыя:
выйсце Спрадвечнага Слова з улоння Марыі без парушэння Яе
дзявоцтва.
5. Вітай, Марыя: пакланенне і хваласпевы анёлаў пры
нараджэнні Езуса Хрыста.
6. Вітай, Марыя: захапляльная прыгажосць боскага Дзіцяці.
7. Вітай, Марыя: прыйсце пастушкоў з іх маленькімі
ахвяраваннямі.
8. Вітай, Марыя: абразанне Езуса Хрыста і Яго цярпенне з
любові.
9. Вітай, Марыя: наданне імя Езус і яго веліч.
10. Вітай, Марыя: пакланенне трох Каралёў і ахвяраванне
іх дароў.
5-ае Ойча наш: мудрасць Спрадвечнага Айца.
Ахвяраванне Езуса ў святыні.
2. Вітай, Марыя: ахвяра, якую Езус склаў са сваёй
чалавецкасці.
3. [Вітай, Марыя]: ахвяра, якую Святая Дзева склала са
сваёй годнасці.
4. Вітай, Марыя: радасць і спевы Сімяона і
Ганны-прарочыцы.
5. Вітай, Марыя: выкуп Езуса Хрыста праз ахвяраванне двух
туркавак.
6. Вітай, Марыя: забіванне святых немаўлятаў,
справакаванае нянавісцю Ірада.
7. Вітай, Марыя: уцёкі Езуса Хрыста ў Егіпет дзякуючы
паслухмянасці святога Юзафа загаду анёла.
8. Вітай, Марыя:
Яго таямнічае жыццё ў Егіпце.
9.
Вітай, Марыя: Яго вяртанне ў Назарэт.
10. Вітай, Марыя: Яго ўзрастанне ў гадах і мудрасці.
6-ае Ойча наш: святасць таямнічага Бога.
Езуса знаходзяць у святыні.
2. Вітай, Марыя: Яго навучанне і адшуканне ў святыні
сярод настаўнікаў.
3.
Вітай, Марыя: Яго пост і спакушэнне ў
пустыні.
4. Вітай, Марыя: Яго хрост Янам Хрысціцелем.
5. Вітай, Марыя: Яго цудоўныя казанні.
6. Вітай, Марыя: Яго захапляльныя цуды.
7. Вітай, Марыя: выбар дванаццаці апосталаў і ўлада, якую Ён ім даў.
8. Вітай, Марыя: Яго дзівоснае перамяненне.
9. Вітай, Марыя:
умыванне ног сваім апосталам.
10. Вітай, Марыя: устанаўленне святой Эўхарыстыі.
7-ае Ойча наш: прычына Божай радасці.
Малітва Езуса ў садзе Аліўным.
2. Вітай, Марыя: Яго пакорныя і гарачыя малітвы, якія Ён
узносіў на працягу жыцця і напярэдадні Сваёй пакуты.
3. Вітай, Марыя: цярплівасць і лагоднасць да Сваіх
апосталаў, асабліва ў садзе Аліўным.
4. Вітай, Марыя: смутак Яго душы, які Ён меў на працягу
ўсяго жыцця, а асабліва ў садзе Аліўным.
5.
Вітай, Марыя: патокі крыві, у якіх
патануў Яго боль.
6. Вітай, Марыя: суцяшэнне, якое Ён хацеў атрымаць ад
анёла падчас Сваёй агоніі.
7. Вітай, Марыя: Яго паслухмянасць волі Айца, нягледзячы
на супраціўленне людской натуры.
8. Вітай, Марыя: мужнасць, з якой Ён падышоў да сваіх
катаў, і моц слова, якой Ён іх нізрынуў, а потым узняў.
9.
Вітай, Марыя: здрада Юды і
арыштаванне габрэямі.
10. Вітай, Марыя: боль, калі Яго пакінулі апосталы.
8-ае Ойча наш: цярплівасць дзівоснага Бога.
Бічаванне Езуса.
2. Вітай, Марыя: аплявуха, якую Ён атрымаў у Каяфы.
3. Вітай, Марыя: тры адрачэнні Пятра.
4. Вітай, Марыя: прыніжэнні, якія Ён зведаў ў Ірада, калі
быў апрануты ў белую шату.
5. Вітай, Марыя: цалкавітае агаленне з шаты.
6. Вітай, Марыя: знявагі і абвінавачванні, што Ён атрымаў
ад сваіх катаў, якія высмейвалі Яго агаленне.
7. Вітай, Марыя: вострыя хлысты і бізуны, якімі Яго цела
было бічаванае і раздзіранае.
8. Вітай, Марыя: стоўп, да якога Ён быў прывязаны.
9. Вітай, Марыя: Кроў, якую Ён праліў, і раны, якія
атрымаў.
10. Вітай, Марыя: страта прытомнасці і падзенне ў лужыну
ўласнай Крывы.
9-ае Ойча наш: прыгажосць невыказнага Бога.
Укаранаванне цернем Езуса Хрыста.
3.
Вітай, Марыя: тканіна, якой Яму
завязалі вочы.
4. Вітай, Марыя: палічкі і пляўкі, якімі пакрылі Яго
твар.
5.
Вітай, Марыя: старая шата, якую Яму
ўсклалі на плечы.
6. Вітай, Марыя: трысціна, якую далі Яму ў руку.
7. Вітай, Марыя: завостраны камень, на які Яго пасадзілі.
8. Вітай, Марыя: знявагі і абвінавачванні, якімі Яго
зневажалі.
9.
Вітай, Марыя: Кроў, якая сплывала з Яго параненай боскай
галавы.
10. Вітай, Марыя: валасы і барада, якія Яму адарвалі.
10-ае Ойча наш: усемагутнасць бязмежнага Бога.
Нясенне крыжа.
2. Вітай, Марыя: выбар народу, які аддаў перавагу
Бараббу, а не Яму.
3. Вітай, Марыя: ілжывыя сведчанні, якія давалі супраць
Яго.
4. Вітай, Марыя: Яго асуджэнне на смерць.
5. Вітай, Марыя: любоў, з якой Ён абняў і ўцалаваў Свой
Крыж.
6. Вітай, Марыя:
жудасны цяжар, які Ён быў вымушаны несці.
7. Вітай, Марыя: Яго падзенні пад цяжарам крыжа.
8.
Вітай, Марыя: Яго балесная сустрэча
са Сваёй Святой Маці.
9. Вітай, Марыя: хуста Веранікі, на якой застаўся
адпячатак Яго твару.
10. Вітай, Марыя:
Яго слёзы, слёзы Яго Святой Маці і пабожных жанчынаў, якія ішлі за Ім на
Кальварыю.
11-ае Ойча наш: справядлівасць страшнага Бога.
Укрыжаванне Езуса Хрыста.
2. Вітай, Марыя: Яго Сэрца, прабітае дзідай, і Крыж, да
якога Ён быў прыбіты.
3. Вітай, Марыя: цвікі і дзіда, якія Яго прабілі, губка з
жоўцю і воцатам, якімі Яго напаілі.
4. Вітай, Марыя: сорам і прыніжэнне, якія Ён зносіў, калі
Яго, аголенага, укрыжавалі паміж двух злачынцаў.
5.
Вітай, Марыя: спачуванне Яго Святой
Маці.
6.
Вітай, Марыя: сем Яго апошніх словаў.
7. Вітай, Марыя: Яго пакінутасць і маўклівасць.
8. Вітай, Марыя: жалоба ўсяго сусвету.
9. Вітай, Марыя: Яго жудасная і ганебная смерць.
10.
Вітай, Марыя: зняцце Яго цела з Крыжа
і пахаванне.
12-ае Ойча наш: вечнасць Бога, які не мае пачатку.
[27] 1. Вітай, Марыя: каб ушанаваць сыход душы Езуса Хрыста да адхлані.
2. Вітай, Марыя: радасць і вызваленне душаў патрыярхаў,
якія знаходзіліся ў адхлані.
3. Вітай, Марыя: злучэнне Яго душы з целам у грабніцы.
4. Вітай, Марыя: Яго цудоўнае выйсце з грабніцы.
5. Вітай, Марыя:
Яго перамога над смерцю і грахом, над светам і д’яблам.
6. Вітай, Марыя: чатыры хвалебныя якасці Яго цела.
7. [Вітай, Марыя]: улада і моц, якую Ён атрымаў ад Свайго
Айца ў небе і на зямлі.
8. Вітай, Марыя: аб’яўленні, якімі Ён уганараваў Святую
Дзеву, Сваіх апосталаў і вучняў.
9.
Вітай, Марыя: размовы і супольны
пасілак разам з апосталамі.
10. Вітай, Марыя: супакой, улада і місія, якія Ён даў ім,
каб несці Добрую Навіну па ўсім свеце.
13-ае Ойча наш:
веліч бясконцага Бога.
Унебаўшэсце Езуса Хрыста.
2. Вітай, Марыя: сход і сустрэча ўсіх Яго вучняў на
Аліўнай гары.
3. [Вітай, Марыя]: блаславенне, якое Ён даў ім,
узнімаючыся з зямлі ў неба.
4. Вітай, Марыя:
Яго хвалебнае і цудоўнае ўнебаўшэсце, якое здзейснілася Яго ўласнай моцай.
5. Вітай, Марыя: прывітанне і боскі трыюмф, які Ён
атрымаў ад Бога, Свайго Айца, і ўсяго нябеснага двара.
6. Вітай, Марыя: трыюмфальныя цноты, якімі Ён адчыніў
брамы неба, куды не ўвайшоў ніводны смяротны.
7. Вітай, Марыя: Езус займае месца праваруч Свайго Айца
як умілаваны Сын, суістотны Айцу.
8. Вітай, Марыя: моц, якую Ён атрымаў, каб судзіць жывых
і памерлых.
9. Вітай, Марыя: Яго апошняе прыйсце на зямлю, дзе Яго
моц і веліч аб’явяцца ва ўсім сваім бляску.
10. Вітай, Марыя: справядлівы прысуд, які Ён вызначыць на Апошнім Судзе, узнагароджваючы
добрых і караючы злых на ўсю вечнасць.
14-ае Ойча наш:
провід паўсюднага Бога.
Спасланне Святога Духа.
[29] 1. Вітай, Марыя: каб ушанаваць праўду Святога Духа Божага, які паходзіць ад Айца і Сына і які з’яўляецца сэрцам Боскасці.
2.
Вітай, Марыя: спасланне Духа Святога
Айцом і Сынам на апосталаў.
3. Вітай, Марыя: вялікі шум, з якім Ён сышоў на Марыю і
апосталаў як знак Яго сілы і моцы.
4. Вітай, Марыя: языкі агню, якія Ён спаслаў на
апосталаў, каб даць ім мудрасць Пісання і любоў да Бога і бліжняга.
5. Вітай, Марыя: поўня ласкаў, якімі Ён напоўніў Сэрца
Марыі, Сваёй умілаванай Сужонкі.
6. Вітай, Марыя: Яго цудоўнае кіраванне ў жыцці святых і
ў асобе самога Езуса Хрыста, якога Ён веў усё Яго жыццё.
7. Вітай, Марыя: дванаццаць пладоў Духа Святога.
8.
Вітай, Марыя: сем дароў Духа Святога.
9. Вітай, Марыя: каб асабліва папрасіць аб дары мудрасці
і ўстанаўлення Яго валадарства ў сэрцах.
10. [Вітай, Марыя]: каб атрымаць перамогу над трыма злымі
духамі, якія Яму супрацьстаяць: над духамі плоці, свету і дэмана.
15-ае Ойча наш: шчодрасць незвычайнага Бога.
Унебаўзяцце Марыі.
[30] 1. Вітай, Марыя: каб ушанаваць спрадвечнае прызначэнне Марыі быць самым дасканалым стварэннем Божай правіцы.
2. Вітай, Марыя: Яе Беззаганнае Зачацце і поўня ласкі і
мудрасці яшчэ ва ўлонні Яе маці святой Ганны.
3. Вітай, Марыя: Яе нараджэнне, якое ўзрадавала ўвесь
сусвет.
4. Вітай, Марыя: Яе ахвяраванне і жыццё ў святыні.
5. Вітай, Марыя: Яе цудоўнае жыццё, пазбаўленае ўсялякага
граху.
6. Вітай, Марыя: поўня Яе асаблівых цнотаў.
7. Вітай, Марыя: Яе плодная дзявоцкасць і роды без болю.
8. [Вітай, Марыя]: Яе боскае мацярынства і лучнасць са
Святой Тройцай.
9.
[Вітай, Марыя]: Яе каштоўная смерць з
любові.
10. [Вітай, Марыя]: Яе ўваскрашэнне і трыюмфальнае
ўнебаўзяцце.
16-ае Ойча наш: хвала недасяжнага Бога.
Укаранаванне Марыі на Каралеву неба і зямлі.
2. Вітай, Марыя: радасць і новая хвала, якія неба
атрымала праз Яе трыюмф.
3. Вітай, Марыя: каб вызнаць, што Яна Каралева неба і
зямлі, анёлаў і людзей.
4. Вітай, Марыя: Яна – скарбніца і размеркавальніца Божых
ласкаў, заслугаў Езуса Хрыста і дароў Святога Духа.
5.
Вітай, Марыя: Пасярэдніца і Заступніца
людзей.
6. Вітай, Марыя: Пагроза і Знішчэнне дэманаў і ерасяў.
7. Вітай, Марыя: надзейны Прытулак грэшнікаў.
8. Вітай, Марыя: Маці і Карміцелька хрысціянаў.
9. Вітай, Марыя: Радасць і Слодыч справядлівых.
10. Вітай, Марыя: паўсюднае Сховішча жывых, усемагутная
Палёгка церпячых, паміраючых і душаў чысцовых.
Толькі Бог.
[ПЯТЫ СПОСАБ]
150 прычынаў, якія заахвочваюць нас
маліцца святы Ружанец
[32] Сімвал веры: дэфініцыя і сутнасць святога Ружанца.
1-ае Ойча наш: веліч святога Ружанца.
1-ае Вітай, Марыя: штодзённы Ружанец.
2-ое Вітай, Марыя: звычайны Ружанец.
3-ае Вітай, Марыя: вечны Ружанец.
[33] 2-ое Ойча наш: дасканаласць святога Ружанца ў
вобразах Старога Запавету і прыпавесцях Новага Запавету.
1. Вітай, Марыя: моц святога Ружанца супраць свету ў
вобразе маленькага каменя, які без удзелу чалавека ўпаў на статую
Навухаданосара і знішчыў яе.
2. Вітай, Марыя: яго моц супраць дэмана ў вобразе рагаткі
Давіда, пры дапамозе якой ён перамог Галіяфа.
3. Вітай, Марыя: яго моц супраць усялякіх ворагаў
збаўлення ў вобразе вежы Давіда, дзе знаходзілася шмат рознай зброі для абароны
і атакі.
4. [Вітай, Марыя]: яго цуды, увасобленыя ў вобразе посаха
Майсея, які ўчыніў, што вада хлынула са скалы, салёная вада стала салодкай,
раступілася мора, і яшчэ шмат іншых цудаў.
5. [Вітай, Марыя]: яго святасць у вобразе каўчэга
запавету, у якім знаходзіўся закон, манна і посах Майсея, а таксама ў вобразе
псалтыра Давіда.
6. [Вітай, Марыя]: яго святло ў стаўпе агню, які вёў
Ізраэлітаў уначы, і яскравага воблака, якое вяло іх удзень.
7. [Вітай, Марыя]: яго слодыч у вобразе мёду, знойдзенага
ў пашчы ільва.
8.
[Вітай, Марыя]: яго плённасць у вобразе
сеткі, якую Пётр, па загадзе нашага Пана, закінуў у мора, і якая не
разарвалася, нягледзячы на тое, што было 153 рыбы.
9. [Вітай, Марыя]: яго цудоўны плод у прыпавесці пра
гарчычнае зерне, якое, хоць і маленькае на выгляд, вырастае вялікім дрэвам, дзе
птушкі робяць гнёзды.
10. [Вітай, Марыя]: яго багацце ў прыпавесці пра скарб,
схаваны ў полі, які мудры чалавек набыў, прадаўшы ўсё сваё дабро.
[34] 3-яе Ойча наш: гэта дар неба: omne datum optimum, і вялікі Божы
падарунак для сваіх верных слугаў: omne donum perfectum.
1. Вітай, Марыя: Бог – аўтар малітваў і таямніцаў, з якіх
складаецца Ружанец.
2.
Вітай, Марыя: Святая Дзева –
настаўніца святога Ружанца.
3. [Вітай, Марыя]: святы Дамінік прапаведваў і, хоць стаў
святым, не навярнуў амаль ніводнага
грэшніка.
4. [Вітай, Марыя]: падчас місій яго суправаджала шмат
святых біскупаў, але іх намаганні не прынеслі плёнаў.
5. [Вітай, Марыя]: дзякуючы гарачым малітвам і
ўтаймаванням ён атрымлівае ружанец у лесе Тулузы.
6. [Вітай, Марыя]: ён ідзе ў Тулузу, прапаведвае там
Ружанец з вялікімі цудамі і блаславенствамі.
7. [Вітай, Марыя]: усё жыццё ён працягваў прапаведваць
Ружанец з захапляльнымі цудамі.
8. [Вітай, Марыя]: дзіўныя рэчы адбываліся падчас
казанняў пра святы Ружанец.
9. [Вітай, Марыя]: ружанцовае набажэнства трапляе ў забыццё.
10.
[Вітай, Марыя]: бл. Алэн дэ ля
Рош узнаўляе набажэнства святога Ружанца
[35] 4-ае Ойча наш: Ружанец – гэта трайная карона, якую
мы ўскладаем на галаву Езуса Хрыста і Марыі, а таксама таго, хто адгаворвае яго
кожны дзень.
1. Вітай, Марыя: ёсць тры віды каронаў Святой Дзевы.
2. Вітай, Марыя: штодзённы Ружанец – вялікая карона.
3. Вітай, Марыя: адрынутыя карануюць сябе завянутымі
ружамі.
4. [Вітай, Марыя]: абраныя карануюць Езуса і Марыю
вечнымі каронамі.
5. [Вітай, Марыя]: Габрэі карануюць Езуса Хрыста вострымі
цернямі.
6. [Вітай, Марыя]: сапраўдныя хрысціяне карануюць Яго
пахучымі ружамі.
7. Вітай, Марыя: першая карона, якую ўскладаюць на галаву
Марыі ў першай частцы Ружанца – карона Сужонкі або вянок дасканаласці.
8. [Вітай, Марыя]: другая – карона Пераможніцы або вянок
моцы – ускладаецца ў другой частцы Ружанца.
9. [Вітай, Марыя]: трэцяя – карона Валадаркі або вянок
дабрыні – у трэцяй частцы Ружанца.
10. [Вітай, Марыя]: тры кароны для таго, хто моліцца
Ружанец кожны дзень: 1) карона ласкаў, 2) карона супакою, 3) карона хвалы ў
жыцці, у хвіліну смерці і ў вечнасці.
[38] 5-ае Ойча наш: Ружанец – гэта таямнічы змест самых
прыхожых малітваў Касцёла.
1. Вітай, Марыя: сімвал веры – гэта змест Евангелля.
2. Вітай, Марыя: малітва вернікаў.
3. Вітай, Марыя: шчыт жаўнераў Езуса Хрыста.
4.
[Вітай, Марыя]: Ойча наш –
малітва, якую даў нам сам Езус Хрыстус.
5. Вітай, Марыя: малітва, якой ён звяртаўся да Айца і
праз яе атрымліваў усё, аб чым прасіў.
6. Вітай, Марыя: малітва, якая змяшчае столькі таямніцаў,
колькі словаў.
7. [Вітай, Марыя]: малітва, якая пералічвае ўсе нашыя
абавязкі адносна Бога.
8. Вітай, Марыя: малітва, якая пералічвае ўсё, што мы
павінны прасіць у Бога.
9. Вітай, Марыя: малітва, якую не ведае і дрэнна
адгаворвае большасць хрысціянаў.
10.
Вітай, Марыя: парафраза малітвы Ойча
наш.
[37] 6-ае Ойча
наш: Ружанец складаецца з анёльскага прывітання, самай прыгожай малітвы, якую
мы можам занесці да Святой Дзевы.
1. Вітай, Марыя: “Аve” – гэта Божы камплімент, які заваёўвае сэрца Святой Дзевы.
2. Вітай, Марыя: гэта новая песня Новага Запавету, якую
вернікі спяваюць пасля вызвалення з няволі д’ябла.
3.
[Вітай, Марыя]: гэта песня анёлаў
і святых у небе.
4.
[Вітай, Марыя]: гэта малітва
абраных і каталікоў.
5.
[Вітай, Марыя]: гэта містычная
Ружа, якая радуе Святую Дзеву і душу верніка.
6. [Вітай, Марыя]: гэта каштоўны камень, які ўпрыгожвае і
асвячае душу.
7. [Вітай, Марыя]: гэта каштоўная манета, за якую можна
купіць неба.
8. [Вітай, Марыя]:
гэта малітва, якая адрознівае абраных і асуджаных.
9. [Вітай, Марыя]: гэта пагроза дэманаў, удар, які яго забівае, цвік Сізарыя, які
прабівае яму галаву.
10. Вітай, Марыя: парафраза малітвы “Аve,
Maria”.
[38] 7-ае Ойча наш: Ружанец – гэта боскі пераказ
таямніцаў Езуса і Марыі, у якіх узгадваецца іх жыццё, пакуты і хвала.
1. Вітай, Марыя: няшчасце і згубленасць людзей здараецца
з-за няведання таямніцаў Езуса Хрыста.
2. Вітай, Марыя: Ружанец дае веданне таямніцаў Езуса і
Марыі і нагадвае пра іх, каб пачаць іх практыкаваць.
3. Вітай, Марыя: самае вялікае жаданне Езуса Хрыста, каб
пра Яго памяталі; менавіта з гэтай мэтай Ён устанавіў Святую Эўхарыстыю.
4. [Вітай, Марыя]: пасля святой Імшы, святы Ружанец гэта самы святы ўчынак і самая
святая малітва, таму што гэта ўспамін і праслаўленне ўсяго таго, што Езус
выцярпеў дзеля нас.
5. Вітай, Марыя: Ружанец – гэта малітва анёлаў і святых у
небе, таму што яны ўвесь час праслаўляюць жыццё, смерць і хвалу Езуса Хрыста.
6. Вітай, Марыя: калі мы молімся Ружанец, мы ўшаноўваем
за адзін дзень або за тыдзень усе таямніцы, якія Касцёл узгадвае на працягу
года дзеля асвячэння сваіх дзяцей.
7. [Вітай, Марыя]: тыя, што моляцца святы Ружанец кожны
дзень, маюць удзел у тым, што робяць у небе святыя, так як бы яны былі
здольнымі гэта заслужыць, таму што на зямлі робяць тое, што святыя ў небе.
8. Вітай, Марыя: таямніцы святога Ружанца з’яўляюцца
люстэркам абраных, у якіх яны бачаць свае заганы, а таксама факеламі, якія
вядуць іх у цемры гэтай зямлі.
9. Вітай, Марыя: гэта фантан жывой вады Збаўцы Езуса
Хрыста, з якога яны чэрпаюць збаўленныя воды ласкі.
10. Вітай, Марыя: гэта 15 прыступкаў святыні Саламона і
15 прыступкаў лесвіцы Якуба, па якой анёлы сыходзілі і ўзыходзілі ў неба.
[39] 8-ае Ойча наш: Ружанец – гэта дрэва жыцця, якое на
працягу ўсяго года дае цудоўныя плады.
1. Вітай, Марыя: Ружанец асвячае сляпых і зацвярдзелых
грэшнікаў.
2. Вітай, Марыя: навяртае ўпартых ератыкоў.
3. Вітай, Марыя: вызваляе зняволеных.
4. Вітай, Марыя: аздараўляе невылячальна хворых.
5. Вітай, Марыя: узбагачае ўбогіх.
6. Вітай, Марыя: падтрымлівае слабых.
7. [Вітай, Марыя]: суцяшае засмучаных і паміраючых.
8.
Вітай, Марыя: вяртае да веры тых, што жывуць
у распусце.
9.
Вітай, Марыя: стрымлівае хвалі Божага
гневу.
10. Вітай, Марыя: удасканальвае справядлівых.
[40] 9-ае Ойча наш: Ружанец – гэта практыкаванне, якое
Бог узнагародзіў вялікай колькасцю цудаў.
1. Вітай, Марыя:
цуды для навяртання грэшнікаў.
2.
Вітай, Марыя: для навяртання ератыкоў.
3. Вітай, Марыя:
для аздараўлення ўсялякіх хваробаў.
4. [Вітай, Марыя]: для паміраючых сабратоў.
5.
[Вітай, Марыя]: для асвячэння
пабожных асобаў.
6.
[Вітай, Марыя]: для вызвалення душаў з
чысца.
7.
[Вітай, Марыя]: за прыняцце ў
брацтва.
8. [Вітай, Марыя]: за ружанцовую працэсію і за алей ад
лямпы святога Ружанца.
9. Вітай, Марыя: каб пабожна маліцца на Ружанцы.
10. [Вітай, Марыя]: каб з пабожнасцю насіць яго на сабе.
[41] 10-ае Ойча наш: святы Ружанец вельмі дасканалы, таму
што ён быў створаны для мэтаў вельмі шляхетных і хвалебных для Бога, а таксама
збаўленных для душы.
1. Вітай, Марыя: далучыцца да Брацтва, каб цудоўным чынам
узмацніцца дзякуючы еднасці тысячаў братоў і сясцёр.
2.
Вітай, Марыя: каб увесь час памятаць
пра таямніцы Езуса і Марыі.
3. Вітай, Марыя: каб праслаўляць Бога кожную хвіліну дня
і ночы, у кожным месцы свету, што аднаму зрабіць немагчыма.
4. [Вітай, Марыя]: каб дзякаваць нашаму Пану за ўсе
ласкі, якія Ён увесь час нам удзяляе.
5. [Вітай, Марыя]: каб прасіць у Яго прабачэння за
штодзённыя грахі.
6. Вітай, Марыя: каб зрабіць сваю малітву мацнейшай пры
дапамозе еднасці з іншымі ў малітве.
7. Вітай, Марыя: каб дапамагаць сабе ўзаемна ў хвіліну
смерці, якая вельмі небяспечная, цяжкая і важная.
8. Вітай, Марыя: каб атрымаць у гадзіну Суду столькі
заступнікаў, колькі ёсць супольнікаў у ружанцовым Брацтве.
9. Вітай, Марыя: каб пасля смерці атрымаць палёгку і
вызваленне ад караў чысцовых дзякуючы Імшам, а таксама пастанаўленням,
зробленым дзеля іх.
10. Вітай, Марыя: каб стварыць войска, гатовае для бітвы,
знішчыць імперыю д’ябла і ўстанавіць Валадарства Езуса Хрыста.
[42] 11-ае Ойча наш: Ружанец – гэта вялікая Скарбніца
адпустаў, якія ўдзялілі Папы, на зайздрасць аднаго аднаму.[1]
1. Вітай, Марыя:
поўны адпуст за стацыі ў Рыме і Ерузалеме з прыняццем Святой Камуніі ў
некаторыя дні.
2. Вітай, Марыя: поўны адпуст за далучэнне да
Брацтва.
3.
Вітай, Марыя: поўны адпуст у хвіліну
смерці.
4. Вітай, Марыя: поўны адпуст за адгаворванне святога
Ружанца.
5.
Вітай, Марыя: адпуст для тых, хто
заахвочвае маліцца Ружанец.
6.
Вітай, Марыя: поўны адпуст для тых,
хто прымае святую Камунію ў ружанцовым касцёле ў першыя нядзелі месяца.
7. Вітай, Марыя: адпуст за ўдзел у працэсіі.
8. Вітай, Марыя: адпуст для тых, хто замаўляе ружанцовыя
Імшы.
9. Вітай, Марыя: адпуст за некаторыя пабожныя справы.
10. Вітай, Марыя: адпуст для тых, хто не можа наведаць
ружанцовы касцёл, прыняць св. Камунію ні ўзяць удзел у працэсіі.
[43] 12-ае Ойча наш: святыя, якія ўзбагацілі Ружанец
сваім уласным прыкладам.
1. Вітай, Марыя: святы Дамінік – яго заснавальнік.
2. Вітай, Марыя: бл. Алэн дэ ля Рош – яго ўзнавіцель.
3. Вітай, Марыя: святыя прапаведнікі, якія яго
распаўсюджвалі.
4. Вітай, Марыя: сярод Папаў – Пій V, Інакенцій ІІІ, Баніфацы VIII, які загадаў, каб яму зрабілі атласную вышыванку з
ружанцам.
5. Вітай, Марыя:
сярод кардыналаў – св. Шарль Барамэй.
6. [Вітай, Марыя]: сярод біскупаў – святы Францішак
Сальскі.
7. [Вітай, Марыя]: сярод манахаў – святы Ігнацый Лаёла,
святы Філіп Нэры, святы Фелікс з Канталісы.
8. [Вітай, Марыя]: сярод каралёў і каралеў – св. Людвік,
Філіп І Кароль Гішпаніі, Каралева Бланка.
9. Вітай, Марыя: сярод вучоных – Альберт Вялікі і іншыя.
10. Вітай, Марыя: сярод самых пабожных асобаў –
знакамітая жанчына з Рыму, сястра Марыя ад Уцелаўлення.
[44] 13-ае Ойча наш: пераможаныя ворагі святога Ружанца
паказваюць нам яго хвалу.
1. Вітай, Марыя: тыя, што занядбоўваюць малітву на
ружанцы.
2. Вітай, Марыя: тыя, што адгаворваюць яго абыякава і
няўважліва.
3. Вітай, Марыя: тыя, што адгаворваюць Ружанец паспешліва
і нядбала.
4. Вітай, Марыя: тыя, што моляцца з цяжкім грахом на
сэрцы і не выпраўляюцца.
5. Вітай, Марыя: тыя, што моляцца крывадушна, без
усялякай пабожнасці у сэрцы.
6. Вітай, Марыя: крытыканы, якія ўмела імкнуцца да таго,
каб яго знішчыць.
7. Вітай, Марыя: бязбожнікі, якія змагаюцца з ім сваімі
прамовамі.
8. Вітай, Марыя: слабакі, якія спачатку пачынаюць
маліцца, а потым кідаюць.
9. Вітай, Марыя: ератыкі, якія атакуюць яго і ачарняюць.
10. Вітай, Марыя: дэманы, якія ненавідзяць яго і
знішчаюць на розныя спосабы.
[45] 14-ае Ойча
наш: розныя цяжкасці, пра якія маюць звычай казаць ератыкі, крытыканы,
вальнадумцы, нядбальцы і невукі, каб яго знішчыць або зусім не маліцца святы
Ружанец.
1. Вітай, Марыя: гэта новае практыкаванне.
2. Вітай, Марыя:
гэта выдумка духоўных, каб зарабляць грошы.
3. Вітай, Марыя: гэта набажэнства для неадукаваных
жанчынак.
4. [Вітай, Марыя]: гэта забабон, таму што падчас малітвы
трэба адлічваць.
5. Вітай, Марыя: лепш чытаць пакутныя псалмы.
6. Вітай, Марыя: лепш практыкаваць разумовую малітву.
7. Вітай, Марыя: гэта занадта доўгая і нудная малітва.
8. Вітай, Марыя: можна ўратавацца без Ружанца.
9. Вітай, Марыя: калі не памолішся, то гэта будзе грахом.
10. Вітай, Марыя: гэта добра, але ў мяне няма часу яго маліцца.
[46] 15-ае Ойча наш: спосаб, каб добра маліцца святы
Ружанец.
1. Вітай, Марыя: трэба маліцца з чыстым сэрцам, без
прывязанасці да смяротнага граху.
2. Вітай, Марыя: маліцца свята, без ніводнай дрэннай
інтэнцыі.
3. Вітай, Марыя: маліцца ўважліва, без дабраахвотнай
няўважлівасці.
4. Вітай, Марыя: маліцца павольна і спакойна, з медыянтамі.
5. Вітай, Марыя: маліцца пабожна, разважаючы над
таямніцамі.
6. Вітай, Марыя: маліцца пакорна, на каленях або стоячы.
7.
Вітай, Марыя: маліцца цалкам, не
падзяляючы, кожны дзень.
8. Вітай, Марыя: маліцца патаемна, калі робіш гэта ў
самоце.
9.
Вітай, Марыя: публічна і на два хоры.
10.
Вітай, Марыя: вытрывала да самай
смерці.
[47]
16-ае Ойча наш: розныя спосабы малітвы на святым Ружанцы.
1. Вітай, Марыя: можна проста маліцца святы Ружанец,
паўтараючы толькі “Ойча наш” і “Вітай, Марыя” і называючы таямніцы.
2. Вітай, Марыя: можна дадаваць кароткія разважанні да
кожнай таямніцы.
3. Вітай, Марыя: можна зрабіць маленькае ахвяраванне
кожнага дзесятка.
4. [Вітай, Марыя]: можна зрабіць большае ахвяраванне
кожнага дзесятка.
5. [Вітай, Марыя]: можна мець асаблівую інтэнцыю для
кожнага дзесятка.
6. [Вітай, Марыя]: можна маліцца ў думках, не паўтараючы
малітвы ў голас.
7. Вітай, Марыя: можна дадаць кленчанне да кожнага
“Вітай, Марыя”.
8.
Вітай, Марыя: можна дадаць паклон.
9.
Вітай, Марыя: можна дадаць нейкае
ўтаймаванне.
10. Вітай, Марыя: падчас кожнага дзесятка можна ўзгадваць
святых, а таксама, па натхненню Святога Духа, аб’ядноўваць пералічаныя спосабы.
[1]
Як ужо гаварылася раней, пералічаныя
адпусты не актуальныя. Пасля Другога Ватыканскага Сабору былі ўстаноўленыя
іншыя адпусты.