Пад канец свайго жыцця,
св. Людвік у размове са сваім сябрам Блэнам тлумачыў сваё місіянерскае жыццё
мудрасцю, якая ўсё робіць для патрэбаў Касцёла: “Адна мудрасць у асобах, які
жывуць у супольнасці і паводле рэгулы, інашя мудрасць у місіянера і апосталаў.
Першыя не распачынаюць нічога новага, але жывуць згодна з рэгулай іх дамоў, а
іншыя павінны прыносіць хвалу Богу праз сваю ахвяру і распачынаючы новыя справы.
Не трэба здзіўляцца, калі пра першых нічога не кажуць, бо яны спакойныя і не
робяць нічога надзвычайнага; але іншыя трывала змагаюцца супраць свету, духа
цемры і заганаў, павінны прыняць тое, што яны зведаюць ад ворага вялікія
пераследванні. Калі тыя першыя прынятыя светам, то гэта з’яўляецца знакам таго,
што пекла не вельмі іх баіцца. Так ёсць, калі нехта жыве, як сябра свету.
Другія – гэта апостальскія мужы, якія заўсёды робяць нешта новае. Немагчыма,
каб пра іх не казалі. Святы Павел прайшоў увесь грэцкі і лацнскі свет, а св.
Пётр пайшоў у Рым і хацеў падаслаць каралеўскае месца Езусу Хрысту. Калі б ён
дзейнічаў паводле першай мудрасці, Сінагога б не рэагавала і не пераследвала б
маленькае стада Хрыста, але і гэтае б маленькае стада не разраслося б, а свет і
сёння быў бы поўны бажкоў і заставаўся б язычніцкім.
Калі св. Людвік развае
пра Касцёл, яго жыццё і місію ў свеце, ён не з’яўляецца наіўным ідэалістам. Ён
глыбока ўсведамляе, што грэх пазначае жыццё хрысціянаў у Касцёле. Апісанне
гэтага стану свету і Касцёла ёсць у творах св. Людвіка: “Узгадай, Пане, пра
гэтую Супольнасць у вымярэнні Тваёй справядлівасці. Для Пана ўжо час
дзейнічаць: яны зняславілі Тваё Права. Ужо час выканаць тое, што Ты абяцаў!
Затаптанае Тваё святое Права і адкінутае Евангелле. Патокі беззаконня заліваюць
усю зямлю і хвытаюць Тваіх слугаў. Уся зямля спустошаная, бязбожнасць
узвышаная, Твае святыні зняважаныя, а агіда спусташэння закралася нават у
святыя месцы” (ПМ 5). “Твой Касцёл настолькі моцна аслаблены і забруджаны
злачынствамі яго дзяцей” (ПМ 20).
Св. Людвік шукаў прылады,
каб дапамагчы людзям вытрываць у навяртанні. Усім падчас місіяў ён раіў
аднаўленне веры перад Бібліяй, аднаўленне зарокаў і прысвячэнне сябе Езусу праз
Марыю. Ён пытаў: “З чаго паходзіць гэтае агульная маральная распушчанасць, калі
не з таго, што мы жывем, забываючыся пра абяцанні і абавязкі св. Хросту, і што
мала хто асабіста пацвярджае і аднаўляе запавет з Богам, заключаны хроснымі
бацькамі.
Малітва: Пане наш Божа, Ты жадаеш, каб Тваё Валадарства пашыралася ва ўсім свеце,
Ты даеш нам Сваё Слова, якое прынясе збаўленне. Ты св. Людвіку ўдзяліў ласку
адважнага і нястомнага абвяшчэння Слова. Праз яго заступніцтва ўдзялі нам
ласку, каб тое, што мы прынялі ад Цябе, мы маглі даваць іншым, каб такім чынам
быць Тваімі сведкамі ў свеце. Просім Цябе таксама аб ласцы… (інтэнцыя ў якой
молімся). Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу…