У святога Людвіка быў вельмі
цудоўны духоўны шлях, якім Бог яго праводзіў, а ён быў Яму вельмі паслухмяны.
Любоў да Бога і бліжняга, асабліва да тых, што знаходзіліся ў вялікай патрэбе,
былі падставай гэтага шляху.
Ужо з дзяцінства і з першага ўзрушэння яго сумлення,
Людвіка прыцягвала Божая любоў. “Ён аддаляўся ад сваіх равеснікаў, каб
пазбягаць іх забаваў, хаваўся, каб маліцца на ружанцы перад абразом Маці
Божай". Кс. Альбін, сябра і семінарыйны прыяцель св. Людвіка напісаў: “Часта
сярод нас ён выглядаў так, як бы знаходзіўся ў пачуццёвым экстазе, адключаны,
захоплены Богам. Ён не мог запанаваць над сваімі ўзрушэннямі сэрца, якое было
прасякнутае Божай любоўю, і ўздыхаў за сталом, на рэкрэацыі, паўсюль. Гэта быў
вынік гарачых натхненняў Божай любові ў Святым Духу, які пранікаў сэрца, каб
дазволіць пакашатваць Яго слодыч”.
Гэтая любоў да Бога, а таксама малітва, былі падставай
яго святога духоўнага шляху ажно да найвышэшай вяршыні малітвы. Адкрываючы сваё
сэрца для Бога, распаленае любоўю, як сталы святар і місіянер, ён запісаў: “О
мой Божа, я прагну Цябе любіць, я пачынаю згараць, Ты мяне захапляеш. Дазволь мне
любіць Цябе” (Песня 138, 1).
Адначасова з узрастаннем любові да Бога, у чулым сэрцы
св. Людвіка ўзрастала любоў да бліжняга. Аднаго дня, калі ён быў яшчэ ў
семінарыі, маці Людвіка, Жанна, наведвала бедных у касцёле св. Іва ў Рэннах.
Яна пазнаёмілася з адной беднай жанчынай і спыталася, хто яе туды прывёў, а яна
адказала: “Твой сын, спадарыня. Гэта ён знайшоў мне тут месца і прывёў мяне
сюды.” Няма сумневу ў тым, што яго маці была шчаслівая і ганарылася сваім
сынам.
Людвік вельмі чула перажываў цярпенні бліжніх і
ўчынкамі любові, якія былі незвычайнымі, перамагаў тых, што закрывалі свае
сэрцы на патрэбы іншага. Усё сваё жыццё св. Людвік адносіўся да ўбогіх з верай,
перажываючы кожную такую сустрэчу як працяг сваёй любові да Езуса ў Эўхарыстыі.
З такой самай пяшчотай, любоўю і палкасцю, якая праяўлялася ў малітве, Людвік
падыходзіў да кожага ўбогага, у якім бачыў самога Езуса. Беднякі называлі яго
“добры айцец Манфор”.
Малітва. Пане, наш Божа, св. Людвік дэ Манфор усё сваё жыццё
правёў так, каб любіць Цябе і бліжняга, а мы так мала праяўляем гэтую
любоў. Праз яго заступніцтва дапамажы
нам перамагчы нашыя маладушныя сэрцы і ўсё тое, што нам перашкаджае сапраўды
любіць. Пачуй нашую просьбу і праз яго заступніцтва дай нам чыстае сэрца, каб
мы любілі чыстай любоўю. Просім Цябе таксама аб ласцы… (інтэнцыя, ў якой
молімся). Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.