1. Прызначаная душа, вось таямніца, якой навучыў мяне Найвышэйшы і якую я не змог знайсці ні ў воднай кніжцы, ані ў старой, ані ў новай. Я давяраю яе табе праз Духа Святога з умовай:
1) Што ты даверыш яе людзям, якія гэтага
заслугоўваюць дзякуючы малітвам, ахвярам, аскезе, стараннасці і руплівасці ў
збаўленні душаў, а таксама адарванасці ад зямных рэчаў;
2) Што ты будзеш карыстацца ёй, каб стаць
святой і ўзвышанай, бо гэтая таямніца узвялічваецца толькі тады, калі душа ёй
карыстаецца. Асцерагайся заставацца пасіўнай і бяздзейнічаць, склаўшы рукі; бо
мая таямніца стане табе атрутай і будзе тваім асуджэннем.
3) З умовай, што ты будзеш дзякаваць Богу
кожны дзень свайго жыцця за дадзеную табе ласку ведаць таямніцу, якую ты ведаць
не заслугоўваеш.
І па меры таго, як будзеш ужываць яе ў
звычайных справах свайго жыцця, ты зведаеш яе каштоўнасць і незвычайнасць, якую
перш спазнаеш толькі недасканала з-за мноства і цяжкасці сваіх грахоў і
невядомых табе самой схільнасцяў.
2. Перш чым перайсці да імклівага і
натуральнага жадання ведаць праўду, укленчыўшы, пабожна памаліся Ave Maris Stella
і Veni Creator Spiritus, каб папрасіць у Бога ласку зразумець і дакрануцца да Божай
таямніцы.
Але, паколькі ў мяне няшмат часу пісаць,
а ў цябе - чытаць, я скажу пра ўсё вельмі коратка.