Мой дэвіз

 МОЙ ДЭВІЗ:


“Усё для Езуса праз Марыю, Пасрэдніцу 
ўсялякіх ласкаў”…

 “Яна - уся мая надзея і галоўная прычына спадзявацца” (Святы Бернар).

 

Галоўныя пастановы:

 

Я ва ўсім дзейнічаю праз Марыю, з Марыяй, у Марыі, і дзеля Марыі; я ёсць і заўсёды буду Яе нявольнікам любові.

 

МАРЫЯ – мая Маці, я належу Ёй.

МАРЫЯ – мая Каралева, я падпарадкоўваюся Ёй.

МАРЫЯ – мая Гаспадыня, я служу Ёй.

МАРЫЯ – мая Настаўніца, я слухаю Яе.

МАРЫЯ – мой Узор, я углядаюся ў Яе.

МАРЫЯ – мая Зорка, я крочу за Ёй.

МАРЫЯ – мая Падтрымка, я абапіраюся на Яе.

МАРЫЯ – мая Моц, я змагаюся з Ёй.

МАРЫЯ – маё Прыстанішча, я адпачываю ў Ёй.

 

МАРЫЯ – МОЙ ПРЫТУЛАК

 

Я жыву ўкрыты і схаваны ў непахіснай крэпасці Яе Беззаганнага Сэрца. Там я жадаю ЛЮБІЦЬ… ЦЯРПЕЦЬ… ПАМЕРЦІ… каб вечна жыць у хвале з маім Езусам! Пане, я маленькі паслугач Тваёй Служабніцы, і я заўсёды кажу, як Марыя: “Няхай мне станецца паводле Твайго Слова!” Fiat.