Саркафаг айца Манфора

 


Святога Людвіка дэ Манфора беатыфікаваў  у 1888 годзе пап Леў ХІІІ, а кананізаваў у 1947 годзе папа Пій ХІІ. Рэліквіі святога Людвіка адпачываюць у саркафагу ў базыліцы св. Лаўрэнція ў Сэн-Ларан-сюр-Сэўр, дзе ён памер. На магіле святога можна прачытаць наступную эпітафію:

 

Прахожы, што ты ўбачыў?

Згарэўшы факел, чалавека, спаленага полымем любові; які стаўся ўсім для ўсіх.

Тут адпачвае Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор.

Калі ты спытаешся, як ён жыў, то ведай,

Што ніводнае жыццё не магло параўнацца з чысцінёй яго жыцця.

Ніводная з пакутаў не была больш суровая

за яго пакуту.

Ніводны запал не быў быў больш палымяным

 за яго запал.

Ва ўшанаванні Марыі

ніхто не быў больш за яго падобным

да святога Бернарда.

Святар Хрыста,

які крочыў слядамі Хрыста.

Сваім словам ён паўсюль абвяшчаў Хрыста,

нястомны,

толькі ў труне ён знайшоў адпачынак.

Быў айцом убогіх,

абаронцам сіротаў,

паядноўваў грэшнікаў з Богам.

Яго хвалебная смерць была падобная да яго жыцця.

Як жыў, так і адышоў.

Ён ішоў да Бога і быў забраны на неба.

Памер 28 красавіка

Панскага Года 1716

ва ўзросце 43 гадоў.