22.2.26

Што на самай справе азначае давяранне сябе Марыі ў штодзённым жыцці

Давяранне Марыі ў штодзённым жыцці

Ёсць дні, калі шмат спраў укладаюцца зусім не так, як бы мы хацелі. У такія хвіліны давер Марыі можа стаць дарогай, якую чалавек адкрывае ў чарговы раз наноў. Часам гэта прыходзіць праз маленькі жэст – кароткую малітву, уздыханне, думку ў глыбіні свайго сэрца. Часцей аднак пачынаецца з непакою і пытання: ці сапраўды я магу даверыцца да канца? У гэтым пытанні хаваецца напружанне штодзённага выбару. Гэта запрашэнне, каб затрымацца і паглядзець трохі глыбей.

 

Гісторыя, якая адкрывае сэнс

 

Даручэнне сябе Марыі не нараджаецца ў пустаце. У гісторыі св. Максімільяна Марыі Кольбэ мы бачым, як моцна марыйная духоўнасць пераплятаецца з жыццём. Максімільян не шукаў у Марыі толькі заступніцу, ён выбраў Яе за правадніцу і Маці. Ён вучыўся гэтаму з самых малых гадоў і вёў да гэтага іншых, паказваючы, што аддане сябе Марыі – гэта даручыць свой лёс у добрыя рукі. Гэта не ўцёкі ад адказнасці, але глыбокі выбар даверу, які адкрывае чалавека на штодзённую прысутнасць Бога.

 

Марыйная духоўнасць, пра якую так шмат прыгожа пісаў Максімільян, заключаецца не ў разважанні над вялікімі таямніцамі, а на простай блізкасці. Марыя вядзе да Езуса – заўсёды і ўсюды. Яе прысутнасць дае супакой у сэрцы, нават калі не ўсё ідзе так, як мы думалі. Такі досвед нараджае глыбокі давер і становіцца святлом нават у перыяд няўпэўненасці.

 

У штодзённых справах, у стомленасці і радасці, шмат людзей знаходзіць супакой менавіта ў аддані сябе Марыі. Не трэба прамаўляць вялікія словы. Досыць проста падумаць: “Марыя, даручаю сябе Табе”. Так распачыналася дарога веры шматлікіх святых і звычайных людзей, якія ў Яе вычыліся радасці Божага дзяцінства.

 

Духоўнае вымярэнне гэтага шляху

 

Даручэнне Марыі вядзе да даверу, які перамяняе спосаб перажывання веры. Гаворка не ідзе аб тым, каб адмовіцца ад сваіх рашэнняў, але аб свядомым даручэнні кожнага дня Таму, хто блізкі нам праз Марыю. Калі мы вучымся аддаванню, мы адчуваем, што Марыя дзейнічае ціха. Яна не  навязваецца, вядзе крок за крокам. Такі стыль становіцца сілай у штодзённых выбарах, незалежна ад таго, ці гэта датычыцца вялікіх спраў, або зусім простых.

 

У духоўнасці Касцёла давяранне Марыі – гэта шлях узрастання ў любові. Мы становімся больш адкрытымі на ласку, менш скаваныя ўласнымі планамі. Гэта шлях даверу, на якім не ідзе гаворка аб тым, каб пазбегнуць памылак, але аб будаванні адносінаў. Гэта адносіны, якія вяртаюць унутраны супакой і дапамагаюць захаваць надзею, калі жыццё прыносіць выпрабаванні.

 

Святы Максімільян Марыя Кольбэ заахвочваў не затрымлівацца толькі на пачуццях і настроі. Вера абапіраецца на рашэнні даручаць штодзённасць Марыі, нават у найменшых справах. Гэта вядзе да суцішэння непакою і да вольнасці, якая нараджаецца з упэўненасці, што мы належым Богу праз рукі Маці.

 

Думка на дарогу

 

Часам самы просты акт даручэння змяняе перспектыву дня. Калі прыходзіць непакой або стомленасць, досыць кароткай малітвы ў сэрцы. Марыя не кажа: “Усё будзе так, як ты хочаш”. Яна запрашае аднак, каб з даверам даручыць Ёй свой дзень. Хто адкрываецца на гэта запрашэнне, пачынае разумець, што нават самыя звычайныя хвіліны могуць стаць ступенямі, каб быць бліжэй да Бога.



Крыніца: https://rycerzniepokalanej.pl/