.jpg)
Святы Людвік на працягу ўсяго свайго жыцця захаваў
вялікі і цалкавіты давер да Бога і да Яго айцоўскага Провіду. Ён асабіста зведаў
шмат унутраных і вонкавых цяжкасцяў. Жыў у скрайняй убогасці, ва ўнутнанай і вонкавай
цемры, звязанай з ажыццяўленнем свайго місіянерскага паклікання і заснавання
Ордэна. Але ва ўсім ён спакойна і з цалкавітым даверам аддаваўся Богу, як сам
казаў, Айцу, які заўсёды праяўляе Сваю прысутнасць і Свой клопат. Менавіта пра
гэта св. Людвік піша ў адной са сваіх песняў: “Мы здзіўляемся Провіду, які ўсё вядзе
да мэты, усё ведае, усім кіруе, моцна і лагодна ўсё растаўляе, нават самую
маленькую рэч. Увесь сусвет пра Яго кажа, заўсёды і паўсюль, уся зямля поўная Яго
дзівоснага парадку: змены пораў года, аблокі ў небе, ўсё, што жыве, кіраванае
так, каб узаемна сабе дапамагаць. Гэтая мудрасць распасціраецца з аднаго канца
да другога, у адно імгненне вока, адным позіркам усе пазнае і ўпаракдоўвае. Бог
ведае пра нашыя цяжкасці, Ён ведае пра ўсе нашыя патрэбы, і як добры наш Айцец,
тысячамі спосабаў клапоціцца аб тым, каб даць нам Сваю дапамогу. Таму пакладзем
сваю надзею ў Яго бязмежную дабрыню, таму што Ён прагне, каб мы ад Яго чакалі
таксама часовых дабротаў, натуральных дабротаў, якімі карыстаемся кожнага дня,
такімі, як адзенне, ежа і кожная іншая дапамога. Паспрабуем зразумець гэтую
вялікую таямніцу Збаўцы, якой Ён жадае нас навучыць праз Сваю любоў: цалкам
спадзявайцеся на вернага Бога, адпачніце на грудзях Яго Айцоўскай дабрыні”
(Песня 28).
Малітва. Пане наш Божа, св. Людвік заўсёды давяраў Тваёй Айцоўскай дапамозе, а мы
ўсё яшчэ мала Табе давяраем. Дапамажы нам і праз заступніцтва св. Людвіка
ўдзялі нам ласку, каб мы моцна і з даверам верылі Табе. Просім Цябе таксама аб
ласцы… (інтэнцыя ў якой молімся). Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.