[2] Учыні, Пане, каб выканаліся намеры Тваёй Міласэрнасці. Пакліч справядлівых, якіх ты паказаў у прароцкай візіі некаторым са сваіх найвялікшых слугаў: святому Францішку дэ Полю, святому Вінцэнту Ферэйру, святой Кацярыне Сіенскай, і шматлікім іншым душам мінулага стагоддзя і нават цяперашняга, у якім мы жывем.
Да Бога Айца
[3] Memento: Божа ўсемагутны, памятай пра гэтае Таварыства,
падтрымліваючы Сваёй усемагутнай рукой, каб паклікаць яго да жыцця і весці да
дасканаласці: Innova signa, immuta mirabilia, sentiamus adjutorium brachii tui. Узнаві
знакі ды паўтары цуды (Сір 36, 6). О вялікі
Божа, які можаш мёртвыя камяні перамяніць у патомства Абрагама, скажы адно
толькі Боскае Слова, каб паслаць добрых працаўнікоў на Сваё жніво і добрых
місіянераў да Свайго Касцёла.
[4] Memento: Добры Божа,
памятай пра Тваю спрадвечную міласэрнасць і праз гэтую міласэрнасць памятай пра
Тваё Таварыства; памятай пра шматлікія абяцанні, якія Ты даваў праз Сваіх
прарокаў, а нават праз Свайго Сына, выслухаць нашыя справядлівыя просьбы.
Памятай пра малітвы ў гэтай інтэнцыі, якія Твае слугі і служабніцы ўзносілі да Цябе на працягу столькіх
стагоддзяў. Няхай іхнія зарокі, іхнія
рыданні, іхнія слёзы і іхняя пралітая кроў, будуць перад Тваім абліччам, каб
моцна прасіць аб Тваёй міласэрнасці. Але асаблівым чынам памятай пра Свайго
дарагога Сына: Respice in faciem Christi tui. Глянь на твар Памазанніка Твайго (Пс 84, 10). Паглядзі
на Яго кананне, Яго страх і Яго скаргу ў Садзе Аліўным, калі Ён сказаў: Quae utilitas in sanguine meo. Якая карысць з маёй
крыві? (Пс 30, 10). Яго
жудасная смерць і пралітая Кроў гучным голасам просяць аб Тваёй міласэрнасці,
каб, з дапамогай гэтага Таварыства, Яго Валадарства ўстанавілася на руінах Яго
ворагаў.
[5] Memento: Памятай, Пане, пра гэтую Супольнасць у глыбіні Сваёй
справядлівасці. Tempus faciendi, Domine, dissipaverunt legem tuam. Час Госпаду
дзейнічаць: яны зламалі закон Твой (Пс
119, 126).
Людзі парушылі Твой Боскі Закон, пакінулі Тваё Евангелле,
патокі несправядлівасці заліваюць усю зямлю і цягнуць за сабой нават Тваіх
слугаў, уся зямля спустошаная, бязбожнасць сядзіць на троне, Твая святыня
зняважаная, а зло закралася нават у святое месца. Няўжо Ты ўсё пакінеш у такім
безнадзейным стане, справядлівы Божа? Няўжо ўсё стане як Содам і Гамора? Няўжо
Ты ўвесь час будзеш маўчаць? Няўжо Ты ўвесь час будзеш пакутваць? Ці не трэба, каб выканалася Твая воля і
надышло Тваё Валадарства?
Ці Ты не паказаў некаторым Сваім сябрам будучае
аднаўленне Твайго Касцёла? Ці габрэі не
павінны вярнуцца да праўды? Ці не гэтага чакае Касцёл? Ці ўсе святыя ў небе не
просяць Цябе аб справядлівасці: vindica (Ап 6, 10)? Ці ўсе справядлівыя на зямлі не
кажуць Табе: Аmen, veni, Domine? Амэн, прыйдзі Пане Езу (Ап 22, 20)? Усе
стварэнні, нават самыя нячулыя, стогнуць пад цяжарам незлічоных грахоў Бабілону
і просяць Цябе, каб Ты прыйшоў і ўсё аднавіў: omnis creatura ingemiscit, etc. Усё
стварэнне разам стогне і пакутуе і г.д. (Рым 8, 22).
Просьба да Пана
Езуса
[6] Пане Езу, памятай пра Тваё Таварыства: дай Сваёй Маці
новую Супольнасць, каб праз Яе аднавіць усе рэчы і праз Марыю скончыць час
ласкі, так як Ты распачаў яго праз Яе. Da matri tuae liberos, alioquin moriar: Дай мне дзяцей,
інакш памру (Быц 30, 1).
Da Matri tuae: менавіта праз Тваю Маці я Цябе прашу. Узгадай пра Яе
ўлонне, якое Цябе насіла, і пра Яе грудзі, якія Цябе кармілі, і не адкінь мяне.
Узгадай пра тое, што Ты Яе Сын, і выслухай мяне. Узгадай пра тое, чым Яна для
Цябе з’яўляецца, і чым Ты з’яўляешся для Яе, і адкажы на мае просьбы.
Аб чым я Цябе прашу? Нічога для сябе, усё для Тваёй
хвалы.
Аб чым я Цябе прашу? Аб тым, што
Ты можаш, а нават, асмелюся сказаць, аб тым, што Ты павінен мне даць як
сапраўдны Бог, якім Ты з’яўляешся, якому належыць уся моц у небе і на зямлі, і
як найлепшы з усіх дзяцей, якое бясконца любіць сваю Маці.
[7] Аб чым я Цябе прашу? Liberos: аб святарах, свабодных Тваёй свабодай, адарваных ад
усяго, без айца, без маці, без братоў, без сясцёр, без сваякоў паводле плоці,
без сяброў паводле свету, без усялякіх дабротаў, без повязяў і клопатаў, і
нават без уласнай волі.
[8] Liberos: аб нявольніках
Тваёй любові і Тваёй волі, каб яны былі людзьмі паводле Твайго Сэрца, не мелі
ўласнай волі, якая б іх забруджвала і спыняла, выконвалі Тваю волю і знішчалі
ўсіх Тваіх ворагаў, як новыя Давіды, з посахам Крыжа і шчытом Ружанца ў руках: in baculo Cruce et in virga Virgine. З булавой
Крыжа і зброяй Найсвяцейшай Дзевы (пар. 1 Сам 17, 40 і Пс 23 [22], 4), (св.
Пётр Дам’ян).
[9] Liberos: аб людзях, падобных да аблокаў, узвышаных над зямлёй і
напоўненых нябеснай расой, якія без перашкодаў будуць ісці ва ўсе канцы зямлі,
паводле натхнення Святога Духа. Менавіта пра іх казалі Твае прарокі, калі
пыталіся: qui sunt isti qui sicut nubes volant. Хто гэта яны, што лятуць, як хмары (Іс 60, 8)? Ubi erat impetus spiritus illuc gradiebantur. Яны ішлі туды, куды іх вяло імкненне духу (Эз 1, 12).
[10] Liberos: аб людзях, якія заўсёды будуць у Тваіх руках, заўсёды
гатовыя быць Табе паслухмянымі, па загадзе сваіх настаяцеляў, як Самуіл: Praesto sum. Вось я (1 Сам 3,
16); заўсёды гатовыя бегчы і ўсё выцярпець разам з Табой і дзеля Цябе, як
апосталы: Eamus et moriamur cum illo. Пойдзем і
мы, каб з ім памерці (Ян 11, 16).
[11] Liberos: аб сапраўдных дзецях Марыі, Тваёй Святой Маці, якіх Яна
зачне і народзіць праз Сваю міласэрнасць, вынасіць у Сваім улонні, Яна будзе
карміць іх Сваімі грудзямі, паіць Сваім малаком, выхоўваць пад Сваёй апекай,
падтрымліваць Сваёй рукой і ўзбагачаць Сваімі ласкамі.
[12] Liberos: аб сапраўдных слугах Святой Дзевы, якія па прыкладзе
святога Дамініка пойдуць паўсюль з палаючым факелам святога Евангелля на вуснах
і святым Ружанцам у руцэ, каб яхкаць, як сабакі, гарэць, як агонь, і асвячаць
цемру свету, як сонца; і пры дапамозе сапраўднага ўшанавання Марыі, гэта
значыць унутранага без крывадушнасці, вонкавага без крытыканства, разважлівага
без няведання, пяшчотнага без абыякавасці, сталага без легкадумнасці і святога
без ганарлівасці, яны раструшчаць паўсюль, куды пойдуць, галаву старадаўняга
змея, каб цалкам выканалася Тваё пракляцце, якое на ім вісіць: inimicitias ponam inter te et mulierem, inter semen tuum et semen ipsius et ipsa conteret caput tuum. Я пакладу
варожасць паміж паміж табой і жанчынай, паміж Яе нашчадкам і тваімі нашчадкамі
(Быц 3, 15).
[13] Напэўна, вялікі Божа, будзе так, як Ты сказаў, і
дэман будзе джаліць у пяту гэтай таямнічай Жанчыны, гэта значыцца нападаць на
гэтае маленькае Таварыства Яе дзяцей, якія прыйдуць напрыканцы часоў, і будзе
вялікая варожасць паміж бласлаўлёным пакаленнем Марыі і праклятым племем сатаны.
Але гэта цалкам Боская варожасць і адзіная, якую Ты распачнеш: “Іnimicitias ponam. Пакладу
варожасць”. Але праз гэтыя змаганні і пераследы, якія дзеці і племя
Бэліяла распачнуць супраць пакалення Тваёй дарагой Маці, яшчэ больш заззяе моц
Тваёй ласкі, мужнасць іх цнотаў і аўтарытэт Тваёй Маці: з самага пачатку Ты даў
Ёй заданне знішчыць гэтага ганарліўца пакорай Яе Сэрца і Яе пятой: Ipsa conteret caput tuum. Яна
раструшчыць тваю галаву.
[14] Alioquin moriar: ці не лепш
было б для мяне памерці, чым бачыць Цябе, мой Божа, кожнага дня так жудасна і
беспакарана зневажанага, а таксама кожнага дня ўсё больш і больш быць пад пагрозай
таго, што і мяне пацягнуць за сабой хвалі нарастаючай несправядлівасці? Лепш
мне памерці тысячу разоў. Або памшлі
мне дапамогу з неба, або забяры маю душу.
Калі б у мяне не было надзеі на тое, што аднойчы Ты пачуеш гэтага беднага грэшніка дзеля большай Сваёй хвалы, як Ты ўжо выслухаў шматлікіх іншых: Іste pauper clamavit et Dominus exaudivit eum. Вось я паклікаў і Бог пачуў мяне (Пс 34, 7), я б маліў Цябе разам з прарокам: Tolle animam meam. Вазьмі душу маю (1Вал 19, 4). Але мой давер, які я пакладаю ў Тваёй Міласэрнасці, змушае мяне гаварыць разам з іншым прарокам: Non moriar sed vivam et narrabo opera Domini. Не памру, але буду жыць і абвяшчаць справы Пана (Пс 118, 17), ажно пакуль не змагу сказаць разам з Сімяонам: Nunc dimittis servum tuum in pace, quia viderunt oculi mei. Цяпер дазволь адысці Твайму слузе з спакоі, таму што вочы мае ўбачылі збаўленне (Лк 2, 29-30).
Малітва да Святога Духа
[15] Memento: Духу Святы, памятай аб тым, каб нараджаць і фармаваць
дзяцей Божых разам з Тваёй вернай Абранніцай Марыяй. Разам з Ёй і ў Ёй Ты ўфармаваў Хрыста – Галаву
прызначаных. А таму з Ёй і ў Ёй мей ласку фармаваць усе Яго члены. Ты не даеш пачатку ніякай іншай Боскай
Асобе, але Ты адзіны фармуеш усе Божыя Асобы па-за Боскасцю. І ўсе святыя, якія
былі і будуць да сканчэння свету, з’яўляюцца творам Тваёй любові, з’яднанай з
Марыяй.
Выключнае валадарства Божае Айца трывала да патопу і было
скончана патопам. Валарадства Езуса Хрыста было скончана праліццём Крыві. Але
Тваё валадарства, Духу Айца і Сына, трывае і цяпер і скончыцца спасланнем агню
любові і справядлілвасці.
[17] Калі ж настане гэты патоп агню чыстай любові, які Ты
запаліш па ўсёй зямлі вельмі лагодна і раз’юшана, каб усе народы,
ідалапаклоннікі і нават габрэі запалалі і навярнуліся? Non est qui se abscondat a calore ejus. І няма
таго, хто ўхіліўся б ад цеплыні яго (Пс 19, 7). Няхай гэты Боскі
агонь, які Езус Хрыстус прынёс на зямлю, будзе запалены да таго, як Твой гнеў
знішчыць да пеплу ўсю зямлю. Emitte Spiritum tuum et creabuntur et renovabis faciem terrae. Калі пашлеш Духа Твайго – творацца, і аднаўляеш Ты
выгляд зямлі (Пс 104, 30). Спашлі Твайго вогненнага Духа на зямлю, каб паклікаць
палымяных святароў, праз паслугу якіх будзе адноўлена аблічча зямлі і наступіць
адраджэнне Твайго Касцёла.
[18] Memento Congregationis tuae: памятай пра Тваё Таварыства. Гэта кангрэгацыя, гэта
супольнасць, гэта выбар, гэта кола прызначаных, якіх Ты паклічаш у свеце і са
свету: Ego elegi vos de mundo. Я вас выбраў са свету (Ян 15, 19). Гэта стада
ціхіх ягнятаў, якіх Ты сабярэш сярод шматлікіх ваўкоў; гэта Таварыства чыстых
галубоў і царскіх арлоў сярод шматлікіх груганоў;
рой пчолак сярод шматлікіх шэршняў; стада спрытных аленяў сярод шматлікіх
чарапахаў, атрад адважных ільвоў сярод шматлікіх палахлівых трусаў. О Пане, congrega nos de nationibus: забяры нас
з-паміж народаў (Пс 106, 47). Сабяры нас, аб’яднай нас, каб мы праславілі Тваё святое
і магутнае Імя.
Місіянеры Найсвяцейшай Панны Марыі
[19] Ты прадказаў паўстанне гэтага Таварыства Свайму
прароку, які гаворыць пра яго вельмі таямнічымі і незразумелымі, але вельмі натхнёнымі
словамі:
1. Шчодры дождж Ты,
Божа, пашлеш набытку Твайму: ён знямогся, але Ты ўмацаваў яго.
2. Жывёлы Твае
жывуць у ім: у дабрыні Тваёй Божа, Ты ўсё падрыхтаваў для ўбогага.
3. Госпад дасць
слова тым, што дабравесцяць з сілаю вялікаю.
4. Кароль сілаў
любага народу дзеля красы дому раздзеліць здабычу.
5. Калі будзеце
спачываць сярод вашых удзелаў, будзеце як галубка, крылы якой пасрэбраныя і
грудзі ў ззянні золата.
6. Калі Нябесны
размесціць каралёў па гэтай зямлі, яны збялеюць, як снег на Салмоне.
7. Гара Божая, гара
ўрадлівая, гара стромкая, гара ўрадлівая.
8. Чаму, стромкія
горы, зайздросціце гары, якую Бог упадабаў Сабе на жыллё? (Пс 68, 10-17).
[20] Што гэта за шчодры дождж, Пане, які ты прыгатаваў
для Сваёй аслабленай спадчыны, як не гэтыя місіянеры, дзеці Марыі, Тваёй
Абранніцы, якіх Ты жадаеш сабраць і аддзяліць ад рэшты дзеля дабра Твайго
Касцёла, вельмі аслабленага і заплямленага злачынствамі яго дзяцей?
[21] Хто гэтыя жывёлы і гэтыя ўбогія людзі, якія
паселяцца ў Тваёй спадчыне і будуць насычаныя нябеснай слодыччу, што Ты ім
прыгатаваў, як не гэтыя ўбогія місіянеры, цалкам давяраючыя Провіду і
напоўненыя Тваёй Боскай асалодай; гэта тыя таямнічыя жывёлы Эзэхіэля, якія
здабудуць чалавецтва сваёй бескарыслівай і дабразычлівай любоўю да бліжняга.
Яны будуць адрознівацца адвагай ільва ў святым гневе і гарачым, пільным
імкненні змагацца з дэманамі і дзецьмі Бабілону. Яны атрымаюць моц вала
дзякуючы сваёй апостальскай працы і ўтаймаванню цела, і нарэшце, спрытнасць
арла праз кантэмпляцыю Бога. Такімі будуць місіянеры, якіх Ты жадаеш паслаць да
Твайго Касцёла. У іх будзе вока чалавека для бліжняга, вока ільва супраць Тваіх
ворагаў, вока вала супраць саміх сябе і вока арла, каб сузіраць Цябе.
[22] Гэтыя паслядоўнікі апосталаў будуць абвяшчаць virtute multa (пар. Mц 24, 30; Mк 13, 16), virtute magna (пар. Дзеі
4, 33; Бар 2, 11), з такой вялікай моцай і чысцінёй і так велічна і
ўзвышана, што яны ўзрушаць розум і сэрцы паўсюль, дзе будуць прапаведваць.
Менавіта ім Ты дасі Сваё Слова: dabit verbum, Твае вусны і Тваю мудрасць: dabo vobis os et sapientiam cui non poterunt resistere omnes adversarii vestri (Лк 21, 15), якой не зможа супрацьстаяць
ніводны з іх ворагаў.
[23] Ойча Спрадвечны, Ты, як Кароль цнотаў улюбёнага Езуса
Хрыста, знойдзеш упадабанне ў гэтых Сваіх улюбенцах, таму што ў іх не будзе
іншых мэтаў падчас усіх сваіх місіяў, акрамя адной: прынесці Табе найвялікшую
хвалу, перамагаючы і здабываючы Тваіх ворагаў. Rex virtutum dilecti dilecti et speciei domus dividere spolia.
[24] Дзякуючы іх цалкавітаму даверу Божаму Провіду і
адданасці Марыі, яны атрымаюць срэбныя крылы голуба: іnter medios cleros pennae columbae deargentatae, гэта значыцца
чыcтую навуку і звычаі, а таксама пазалочаную спіну: et posteriora dorsi ejus in pallore auri, гэта значыцца
дасканалую любоў да бліжняга, каб зносіць яго недахопы, і вялікую любоў да
Езуса Хрыста, каб несці свой крыж.
Толькі Ты, як Валадар нябёсаў і Валадар валадароў,
аддзеліш ад рэшты гэтых місіянераў, як князёў сярод шэрага натоўпу, каб зрабіць
іх бялейшымі за снег на гары Салмон, на гары Божай, на гары багатай і плоднай,
на гары моцнай і зацвярдзелай, на гары, якую Бог цудоўна Сабе ўпадабаў і на
якой Ён будзе прабываць да сканчэня свету.
Хто ж гэта, Пане, Божа праўды, гэтая таямнічая гара, пра
якую Ты распавядаеш нам столькі дзівосаў, як не Марыя, Твая дарагая Абранніца,
заснаванне якой Ты паклаў на вяршынях самых высокіх гор: Fundamenta ejus in montibus sanctis. Асновы яго
на горах святых (Пс 87, 1). Mons
in
vertice
montium. І будзе ў апошнія дні падрыхтавана гара Госпадава на
вяршыні гор (Іс 2, 2).
Шчаслівыя, тысячу разоў шчаслівыя святары, якіх Ты абраў
і прызначыў, каб жыць разам з Табой на гэтай плоднай і боскай гары, каб стаць
там валадарамі вечнасці праз пагарду да зямнога і ўзнясенне да Бога, каб стаць
там бялейшымі за снег праз еднасць з Марыяй, Тваёй найбялейшай, найчысцейшай і
беззаганнай Абранніцай, каб узбагаціцца там нябеснай расой і пладамі зямлі, усялякімі
часовымі і вечнымі блаславенствамі, якімі напоўнена Марыя.
Менавіта з вяршыні гэтай гары, як Майсей, у сваіх гарачых
малітвах, яны будуць пускаць стрэлы супраць сваіх ворагаў, каб іх перамагчы або
навярнуць.
Менавіта на гэтай гары яны будуць здабываць з вуснаў
самога Езуса Хрыста, які прабывае там увесь час, мудрасць Яго васьмі
блаславенстваў.
Менавіта на гэтай гары Божай яны будуць перамененыя, як на гары Табор, памруць разам з Хрыстом, як на Кальварыі, і ўзнясуцца да неба разам з Ім, як на Аліўнай гары.
Заклік на заканчэнне
[26] Memento Congregationis tuae. Памятай пра Тваё Таварыства! Tuae: Толькі Ты,
дзякуючы Сваёй ласцы, можаш сабраць гэтую супольнасць. Калі чалавек першы
прыкладзе да гэтага сваю руку, нічога не атрымаецца. Калі змяшае сваё разам з
Тваім, усе сапсуе і ўсё пераверне. Tuae Congregationis: гэта Твая справа, Вялікі Божа. Opus tuum fac: зрабі ж
Сваю цалкам Божую справу, сабяры, пакліч, аб’яднай з усіх канцоў Тваёй спадчыны
Сваіх абраных, каб утварыць з іх войска супраць Тваіх ворагаў.
[27] Ці бачыш Ты, Божа ваяўнічы, капітанаў, якія збіраюць
моцныя палкі, уладароў, якія фармуюць шматлікія войскі, маракоў, якія ствараюць цэлыя флоты,
гандляроў, якія яднаюцца натоўпамі на базарах і ярмарках? Колькі махляроў,
бязбожнікаў, п’яніцаў і распуснікаў так лёгка і хутка збіраецца грамадой
супраць Цябе кожнага дня. Досыць толькі свіснуць, ударыць у барабан, паказаць
тупое вастрыё шаблі, паабяцаць галінку лаўровага дрэва, паахвяраваць кавалак
золата ці срэбра... адным словам, дым славы і інтарэс да марнага нявартага
задавальнення аб’ядноўвае ў адзін міг вароў, збірае жаўнераў, далучае батальёны,
зграмаджае гандляроў, напаўняе дамы і базары, накрывае зямлю і мора вялікай
колькасцю паганцаў. Хоць яны ўсе падзеленыя між сабой або адлегласцю, або норавамі,
або ўласнымі інтарэсамі, аднак збіраюцца разам, каб ваяваць супраць Цябе пад
штандарамі і кіраўніцтвам дэмана.
[28] А ты, вялікі
Божа? У служэнні Табе ёсць столькі хвалы, слодычы і пажытку. Ці ж ніхто не
захоча змагацца на Тваім баку? Ці ж ніводны жаўнер не стане пад Тваімі
штандарамі? Ці ж ніводны святы Міхал не ўсклікне сярод сваіх братоў, каб
абвясціць Тваю хвалу: Quis ut Deus. Хто ж як Бог? Aх! Дазволь мне крычаць паўсюль: гарыць,
гарыць, гарыць! На дапамогу, на дапамогу! Пажар у
доме Божым, пажар у душах, пажар нават у святыні! На дапамогу нашаму брату,
якога забіваюць, на дапамогу нашым
дзецям, якіх душаць, на дапамогу нашаму добраму Айцу, якога востра раняць!
[29] Qui Domini est jungatur mihi. Хто Госпадаў – да мяне (Вых 32, 26): няхай
прыйдуць усе добрыя святары, раскіданыя па ўсім хрысціянскім свеце. Ці яны
цяпер вядуць змаганне, ці яны адышлі ў пустыню і самотнасць, няхай прыйдуць
гэтыя добрыя святары і далучацца да нас. Vis unita fit fortior. У еднасці
моц. Пад штандарам Крыжа мы ўтворым моцнае і добра арганізаванае войска, каб
выступіць супраць ворагаў Бога, якія ўжо распачалі вайну супраць Яго: Sonuerunt, frenduerunt, fremuerunt, multiplicati sunt. Замітусіліся народы і задумалі марнае, уладары зямлі
паўсталі і князi сабраліся разам на Госпада (пар. Пс 2, 1; 25, 19; 46, 4;
35, 16; 38, 20).
Dirumpamus vincula
eorum et projiciamus a nobis jugum ipsorum. Qui habitat in coelis irridebit eos. Разарвем іх путы і скінем з сябе ярмо іх. Той, хто жыве
ў небе, пасмяецца з іх (Пс 2, 3-4).
[30] Exsurgat Deus et dissipentur inimici ejus ! Хай устане Бог і разбягуцца ворагі Яго (Пс 68, 1)! Exsurge, Domine, quare obdormis? Exsurge. Прачніся,
чаму спіш, Госпадзе? Устань (Пс 44, 24).
Паўстань, Пане! Чаму Ты робіш выгляд, што спіш? Паўстань
у Сваёй усемагутнасці, міласэрнасці і справядлівасці, каб стварыць Сабе абранае
Таварыства асабістай аховы, каб сцерагчы Твой дом, каб абараняць Тваю хвалу і
ратаваць Твае душы, каб была адна аўчарня і адзін пастыр, і каб усе праслаўляць
Цябе ў Тваёй святыні: et in templo ejus omnes dicent gloriam. А ў храме Яго кожны гаворыць пра славу (Пс 29, 9). Амэн.
Толькі Бог!