Ойча наш…
Вітай, Марыя…
Бласлаўлёная Ты, о Дзева Марыя, Ты насіла ў Свамі дзявочым
улонні Госпада і Створцу Свету, Ты нарадзіла Таго, хто ўфармаваў Цябе і Ты
навечна засталася Дзевай.
V. Радуйся, Марыя,
R. Радуйся тысячакроць.
Вітай, Марыя…
О Дзева Святая і Беззаганная! Не ведаю, якімі праслаўленнямі выказаць Тваю веліч, бо Ты насіла ў Сваім улонні Таго, каго нават Нябёсы не могуць змясціць.
V. Радуйся, Марыя,
R. Радуйся тысячакроць.
Вітай, Марыя…
Ты самая прагожая, о Дзева Марыя! І няма ніякай змазы ў
Табе.
V. Радуйся, Марыя,
R. Радуйся тысячакроць.
Вітай, Марыя…
Тваіх дабрадзействаў больш,
чым зорак у Небе.
V. Радуйся, Марыя,
R. Радуйся тысячакроць.
Хвала Айцу…
Ойча наш… Вітай, Марыя…
Будзь праслаўлёная, Марыя, Ты Валадарка свету,
вядзі нас
разам Сабой да радасці Раю.
V. Радуйся, Марыя,
R. Радуйся тысячакроць.
Вітай, Марыя…
Будзь праслаўлёная, Марыя, Ты скарбніца Госпада; зрабі
нас нашчадкамі Свайго Скарбу.
V. Радуйся, Марыя,
R. Радуйся тысячакроць.
Вітай, Марыя…
Будзь праслаўлёная, Марыя, Пасрэдніца паміж Богам і
людзьмі,
выпрасі нам ласкавасць
Усемагутнага Бога.
V. Радуйся, Марыя,
R. Радуйся тысячакроць.
Вітай, Марыя…
Будзь праслаўлёная, Марыя, бо Ты знішчаеш ерасі і
дэманаў, будзь нашай святой правадніцай.
V. Радуйся, Марыя,
R. Радуйся тысячакроць.
Хвала Айцу…
Ойча наш… Вітай, Марыя…
Будзь праслаўлёная, Марыя, бо Ты прытулак грэшных,
заступайся
за нас перад Госпадам.
V. Радуйся, Марыя,
R. Радуйся тысячакроць.
Вітай, Марыя…
Будзь праслаўлёная, Марыя, бо Ты Маці Сіротаў; зрабі, каб
Айцец Усемагутны быў шчодрым для нас.
V. Радуйся, Марыя,
R. Радуйся тысячакроць.
Вітай, Марыя…
Будзь праслаўлёная, Марыя, бо Ты радасць справядлівых;
вядзі нас разам з Сабой да радасцяў Неба.
V. Радуйся, Марыя,
R. Радуйся тысячакроць.
Вітай, Марыя…
Будзь праслаўлёная, Марыя, бо Ты заўсёды гатовая
нам
дапамагчы і быць побач у жыцці і ў хвіліну смерці;
вядзі нас разам з Сабой да Валадарства Нябеснага.
Хвала Айцу…
Малітва
Вітай,
Марыя, Дачка Бога Айца; вітай, Марыя, Маці Бога Сына; вітай, Марыя, Сужонка
Духа Святога; вітай, Марыя, Святыня Тройцы Найсвяцейшай. Вітай, Марыя, мая
добрая і міласэрная Гаспадыня, каралева майго сэрца, мая маці, маё жыццё, мая
слодыч і мая найдаражэйшая надзея, альбо хутчэй маё сэрца і мая душа! Я ўвесь
Твой і ўсе, што я маю, належыць Табе, о Дзева блаславёная па-над усімі рэчамі.
Няхай Твая душа будзе ўва мне, каб праслаўляць Госпада; няхай Твой дух будзе
ўва мне, каб узрадавацца ў Богу? Ускладзі Сябе, як пячаць на маё сэрца, каб у
Табе і праз Цябе я сам быў верным Богу. Зрабі, о годная Маці, каб я быў сярод
тых, каго Ты любіш, навучаеш, кіруеш, насычаеш і абараняеш, як сваіх дзяцей.
Зрабі, каб пагарджаючы дзеля Тваёй любові ўсімі зямнымі суцяшэннямі, я
прывязваўся толькі да радасцяў нябесных, каб праз Духа Святога, Твайго самага
вернага Сужонка, і праз Цябе, Яго самай вернай Сужонкі, праз Езуса Хрыста,
Твайго Сына, была ўфармаваная ўва мне Хвала Айца. Амэн.