Таму
паглядзім уважліва на прыгажосць Ружы Духоўнай, імя якой Марыя, каб “аддючы Ёй
пашану і верна Яе наследуючы, мы заззялі святасцю жыцця” (з Літургіі).
З самага
пачатку свайго існавання Марыя з’яўляецца поўнай ласкі, гэта значыць напоўненай
любоўю Бога, а таму Яна Цалкам Прыгожая. Ужо ў самым пачатку Яе жыцця мы
захапляемся прыгажосцю ласкі, якая з’яўляецца падставай духоўнага жыцця. У
Беззаганным Зачацці аб’яўляецца цудоўная ініцыятыва Айца, моц Хрыстовага Адкуплення
і збаўчае дзеянне Духа Святога. Тройчы Адзіны Бог, “Створца прыгажосці” (пар
Мдр 13, 3), учыніў Марыю Беззаганнай Святыняй для Сына Божага.
Духоўная
прыгажосць Марыі ў пачтку Яе жыццёвай вандроўкі нагадвае нам, што сапраўды
прыгожым можна быць толькі дзякуючы Божай ласцы. Дазволім жа, каб Божая любоў
перамяняла нас і фармавала на ўзор прыгажосці Марыі.
Марыя
была пакліканая, каб быць Маці Месіі, Сына Божага, пасланага Айцом для
адкуплення чалавецтва. У Марыйным “fiat”
праяўляецца прыгажосць адказу на заклік любові Айца, Сына і Духа. Плёнам Яе
згоды было дзявочае нараджэнне Сына, якое можна параўнаць з «ружай і лілеяй,
таму што іх кветкі не ўвядаюць, хоць і даюць найпрыемнейшы пах» (св. Антоній
Падуанскі).
Марыя,
ахопленая любоўю да Сына, у поўні склала дар з Сябе, аддаючы Сябе Богу і
выконваючы Яго волю.
Усе,
каго Бог запрашае да ажыццяўлення жыццёвага паклікання, праяўляюць сваю
жыццёвую прыгажосць тады, калі з любоўю бяруцца за ажыццяўленне даручанага ім
задання. Аддаючы ўсё Богу, яны нічога не губляюць, але яшчэ больш атрымліваюць,
таму што ўзрастаюць у любові, і прыгажосць Бога яшчэ больш прамянее праз іх для
свету.
Побач
з церпячым Збаўцам была прысутная Марыя. Стоячы на Галгофе, яна была выключына
прыгожая «ў пакуце свайго Сына, апранутая ў пурпур Яго Крыві, лагодная Авечка,
церпячая разам з ціхім Баранкам» (з Літургіі). Яе ўдзел у пакуце Хрыста
сімвалізуе чырвоная ружа.
Марыя
цалкам аддала Сябе Езусу і Яе не магло не быць на Галгофе. У Яе мужнасці мы
захапляемся прыгажосцю веры і з'яднаннем у любові з Сынам.
Нашыя
цярпенні, прыманыя ў еднасці з Крыжам Езуса сведчаць пра духоўную прыгажосць
нашых сэрцаў. Кожнае «так», «выказанае для любові з'яўляецца крыніцай цярпення,
таму што любоў кожны раз наноў патрабуе самавырачэння» (Бенэдыкт XVI).
Позірк Марыі на Крыж Сына праходзіў скрозь змрок сумневаў шматлікіх сэрцаў і дасягаў
раніцы Ўваскрасення. Яна чакала з даверам, што выканаецца абяцанне Езуса. Яна з
радасцю трывала сярод вучняў як Маці Ўваскрослага. А дзякуючы Божай ласцы Яна
ўжо пермагала смерць і з Хрыстом «хвалебна валадарыць як удзельніца Яго
перамогі» (з Літургіі).
Прыгажосць
духоўнага жыцця у поўні расквітае ў небе. Па ёй сумуе людзкое сэрца,
напоўненае Божай любоўю. Таму мы ідзем шляхам прыгажосці ў кірунку Бога, «крыніцы
ўсялякай прыгажосці, а таксама прычыны святой любові» (з Літургіі).
Кс. Януш Кумала MIC
Крыніца: „Zeszyty Maryjne”
№6(144), 2021
