13.5.26

"...усё рабіць праз Марыю"

 Шлях да еднасці з Марыяй вядзе праз штодзённыя практыкаванні. Мы скончылі этап уводзінаў, цяпер трэба ўзяцца за сапраўдную працу.

Няшмат хто з нас любіць працу, але нічога не даецца без намаганняў. Мы прапаноўваем вам праграму, пабудаваную на падручніку а. Гебхарда, на “Падручніку Прытулення да Марыі…” кожны нявольнік з любові павінен увесь час імкнуцца да гэтага прытулення. А паколькі гэта нялёгка, мы прапаноўваем Вам нашу аўтарскую праграму, падзеленую на дні і тыдні.  

Дадзены тэкст мае рэкамендацыйны характар. Не абавязкова дакладна выконваць кожны пункт дадзенай праграмы. Кожны можа выбраць для сябе той пункт, які яму больш падыходзіць на шляху да еднасці з Марыяй. Усе пункты распрацаваныя для таго, каб дапамагчы і падказаць.


 

ТЫДЗЕНЬ ПЕРШЫ

Істотным практыкаваннем гэтага набажэнства з’яўляецца выконванне ўсіх учынкаў праз Марыю. (СУ 48)

 

Панядзелак і аўторак

У сваім аддані сябе Езусу Хрысту праз Марыю я аддаў усё сваёй Маці, прынамсі так мне сёння здаецца, але каб жыць дасканалым ушанаваннем не досыць аднавіць акт прысвячэння раз у год. Каб Марыя магла ўва мне дзейнічаць, штодзённа, я павінен выракацца сябе і запрашаць Марыю ва ўсё, што я раблю. Не азначае гэта ні ў якім разе, што я не магу звяртацца непасрэдна да Бога, магу і нават павінен! Усё ж такі я кожны дзень малюся “Ойча наш” Памятайма, аднак, што, калі я буду ісці да Яго праз Марыю, Яна будзе дзейнічаць праз мяне. Яна  дапаможа мне!

Калі я трываю ў Яе прысутнасці, то Яна ёсць у кожнай маёй размове, у кожных адносінах, яна робіць мяне здольным да ўсяго гэтага, і я магу ісці да Бога, трымаючы Яе за руку, у мяне няма ад Яе таямніцаў, Яна дапаможа мне ўжо адным фактам сваёй прысутнасці, падкажа і падтрымае.

Таму:

- раніцай, як толькі расплюшчу вочы, аднаўлю свой акт аддання Каралеве Сэрцаў, зраблю гэта таксама на заканчэнне дня, хаця б адным сказам: “Марыя, я ўвесь Твой, прагну перажыць гэты дзень на хвалу Божую!”

- распачну кожную працу з думкай пра Марыю і кароткім заклікам паклічу Яе  падчас выконвання сваіх абавязкаў, досыць нават кароткага ўздыхання: Ave Maria! Вітай, Марыя!

Варта практыкаваць гэтыя практыкаванні на працягу дня, а вечарам зрабіць рахунак сумлення і ўбачыць, наколькі я быў ім верны. Напрыклад, адзін раз, а можа два ці тры? Можна гэта сабе запісаць.

 

Серада і чацвер

Увесь час буду старацца памятаць аб тым, каб моцна трымаць за руку Марыю, і што я практыкуюся ў дасканалым Яе ўшанаванні.

раніцай, як толькі расплюшчу вочы, аднаўлю свой акт прысвячэння Каралеве Сэрцаў, зраблю гэта таксама напрыканцы для, хаця б адным сказам: Марыя, я ўвесь Твой, прагну перажыць гэты дзень на хвалу Божую!

распачну кожную працу з думкай пра Марыю і паклічу яе падчас выканання сваіх абавязкаў, досыць кароткага закліку: Ave Maria! – Вітай, Марыя!

даручу Ёй сваіх блізкіх, а таксама маіх ворагаў, можа нават некалькі разоў на працягу дня, калі атрымаецца? Магу даручыць Марыі людзей, якіх сустракаю, якія сядзяць побач са мной у будынку, якім званю, пішу…

Варта рабіць гэтыя практыкаванні на працягу дня, а вечарам зрабіць рахунак сумлення, каб паглядзець, наколькі я быў верным. Можна нават запісаць.

 

Пятніца і субота

Сёння буду памятаць аб тым, каб выракацца сябе і дазволіць Марыі сабой кіраваць:

паспрабую заўважыць на працягу дня жаданні, якія вядуць мяне ў бок граху. Можа гэта пажадлівасць цела, а можа вачэй, а можа жыццёвая пыха? Калі я гэта заўважу, паспрабую паглядзець на гэтыя справы вачамі Бога. Ці вартыя яны маёй увагі? І выракуся іх;

буду аналізаваць свае інтэнцыі, карэктаваць іх. Калі я раблю тое, што не люблю, або вымушаны быць сярод людзей, якія мне не падабаюцца,  тады пастараюся вырачыся свайго духа. Таксама зраблю перад эгаістычным учынкам;

як раіць св. Людвік, пастараюся вырачыся сябе перад малітвай, св. Імшой, св. Камуніяй, нават калі я добра прыгатаваны, і папрашу Марыю, каб Яе духам і згодна з Яе намерамі перажываць таксама сваю пабожнасць.

Варта рабіць гэтыя практыкаванні на працягу дня, а вечарам зрабіць рахунак сумлення і паглядзець, наколькі я быў верным. Можна нават запісаць.

У суботу падчас рахунку сумлення паспрабую падсумаваць, якое практыкаванне мне даецца лягчэй, якое цяжэй за ўсё.

 

Нядзеля

Засяроджуся на тым практыкаванні, якое на працягу тыдня было самым цяжкім, а вечарам зраблю рахунак сумлення і пагляджу наколькі я быў верны. У гэты дзень ахвярую таксама Богу малітвы, цноты і духоўную чуласць Марыі замест маіх уласных…




ТЫДЗЕНЬ ДРУГІ


 
 На гэтым тыдні выконвання ўсіх учынкаў праз Марыю, буду паддавацца духу Марыі, каб ён мяне вёў і мной кіраваў. Буду пільнаваць сябе ў трудных сітуацыях, дбаць пра свае інтэнцыі і жадаю быць начыннем у руках майстра. „Як камень, кінуты ў мора, так душа павінна занурыцца ў Марыі і ў Ёй знікнуць.” /Трактат 259/. Я гатовы быць паслухмянай прыладай! Сам я не ведаю ўсіх дарог і сцежак. Таму імпульс хай паходзіць ад Марыі! На гэтым тыдні будзем глядзець на інтэнцыі.

 

Панядзелак і аўторак

Буду памятаць аб тым, каб ва ўсім падпарадкоўвацца духу Марыі. Гэты дзень прысвячу на тое, каб прыгледзіцца да сябе – колькі разоў я паддаўся духу Марыі? Ці мой дух такі самы, як Яе дух:

лагодны і цярплівы (у гаворцы і ўчынках),

моцны (не паддаецца цяжкасцям і перашкодам)?

Ці я нешта такое ў сабе заўважыў?

 

Серада і чацвер

Буду памятаць аб тым, каб ва ўсім падпарадкоўвацца духу Марыі. Памятаючы пра лагоднасць і цярплівасць з папярэдніх дзён,  гэты дзень прысвячу назіранню за тым, ці мой дух ёсць:

пакорны (змагаецца з уласным эгаізмам; не памыль таксама пакору з нясмеласцю і знеахвочваннем),  
чысты (ва ўсім шукае хвалы Божай)?

Ці я нешта такое ў сабе заўважыў?

 

Пятніца і субота

Буду памятаць аб тым, каб ва ўсім падпарадкоўвацца духу Марыі.

Памятаючы пра лагоднасць і цярплівасць, пакору і чыстасць з папярэдніх дзён, гэты дзень прысвячу назіранню з тым, ці мой дух такі самы, як дух Марыі:

руплівы (не адпачвае на лаўрах),

мужны (калі я ўпэўнены, як трэба сябе паводзіць, ці я дзейнічаю ня гледзячы ні на што)?

плодны (на справы, на плёны)?

Ці я нешта такое ў сабе заўважыў?

 

Нядзеля

Вябяру дзве справы з гэтага тыдня, якія былі для мяне самыя цяжкія, і засяроджуся на іх, а вечарам зраблю рахунак сумлення і пагляджу, наколькі я быў верным.

У гэты дзень ахвярую Пану Богу малітвы, цноты і духоўную ўражлівасць Марыі замест маіх уласных… 



ТЫДЗЕНЬ ТРЭЦІ

 

Гэта адбываецца ў адзін момант, у імгненне вока, адным актам волі, напрыклад, так: “Выракаюся сябе і аддаюся Табе, мая найдаражэйшая Маці! /СУ 259/

 

Праз заступніцтва Марыі можна маліцца ў думках і ў голас, часам досыць простага ўзнясення духа.

На гэтым тыдні вучымся:

– выпраўляць нашы погляды (погляд духа на чыстыя інтэнцыі Марыі, нават кароткая думка).

– нашу ўласную волю (кароткі акт волі, які я кірую да Яе);

Табе не абавязкова нешта адчуваць! Дзякуючы інтэнцыям, якія нас вядуць, мы распазнаем ці гэта дух Марыі, ці наш асабісты дух. Жыццё ў еднасці з Марыяй  - гэта не пытанне пачуццяў або эмоцыяў, гэта штодзённая праца над сабой, гэта выконванне сваіх абавязкаў.   

На працягу ўсяго тыдня буду практыкаваць духоўную гімнастыку – унутраныя назіранні, частыя кароткія заклікі, вырачэнне сябе ў хвіліны, калі адчуваю спакусу гонару або самазадавальнення.

Тут не трэба бачыць слёзы, эмоцыі, крыкі… гэта праверка штодзённасцю… яна дзейнічае незалежна ад пачуццяў і эмоцый… (Трактат 259).


 

ТЫДЗЕНЬ ЧАЦВЁРТЫ

Падсумаванне

 

Мы ўвайшлі ў тэму жыцця праз Марыю. Істотным практыкаванне гэтага сапраўднага ўшанавання з’яўляецца выконванне ўсіх ўчынкаў праз Марыю. Я даю Ёй цалкавітую вольнасць для дзейнасці. Менавіта Яна тут кіруе

Штодзённа сабе аб гэтым нагадваю праз скарочаны акт прысвячэння, заклікаю яе перад кожнай працай, заданнем і г.д. – досыць нават два слова: Вітай, Марыя! Але менавіта для таго, каб Яна гэту працу, гэта заданне змагла рэалізаваць. Я даручаю Ёй іншых людзей, якіх сустракаю, з якімі размаўляю, але таксама кожны боль, радасць, поспех – усё аддаю Ёй, таму што ведаю свае пажадлівасці, або прынамсі стараюся іх пазнаваць, і ў сітуацыях, калі з імі змагаюся, тады асабліва чуваю Паколькі ўжо не аднойчы дасведчыў, што гэта зусім нялёгка, цяпер я ведаю, што лепш гэта рабіць з Ёй, выракаючыся сябе. А таму выракаюся сябе… нават калі маю прафесарскую ступень.

І не толькі ў прысутнасці людзей, або падчас працы, якую не люблю. Выракуся сябе таксама перад пабожнымі практыкаваннямі і папрашу, каб Марыя кіравала маёй малітвай, адарацыяй і г.д… каб яны былі прыгожымі і годнымі вялікага Бога, якога я люблю, і якому служу! Памятаю таксама аб тым, каб карэктаваць свае інтэнцыі. 

Увесь гэты тыдзень буду далей практыкаваць духоўную гімнастыку – унутраныя назіранні, частыя кароткія заклікі, вырачэнне сябе, калі адчуваю спакусу гонару або самазадавальнення.




Перакладзена з польскай мовы.

Падрыхтавана на падставе матэрыялаў
манфартанскай супольнасці "Królowa Serc"