22.2.26

МАНФОР - шаленец Евангелля

Святы Людвік-Марыя Грыньён дэ Манфор памёр 28 красавіка 1716 года ў Сэн-Ларан-сюр-Сэўры ва ўзросце 43 гадоў. У Заходняй Францыі ён пражыў 20 гадоў. Заснаваў тры супольнасці: Айцоў Манфартанцаў Місіянераў, Дачок Мудрасці і Братоў Манфартанцаў св. Габрыэля.

Святы Людвік дэ Манфор быў незвычайным місіянерам. Ён нарадзіўся ў 1673 годзе. Калі вырас, ён вырушыў пехатою ў Парыж, каб там паступіць у семінарыю Святога Сульпіцыя, якая была вельмі знакамітая сваім высокім узроўнем адукацыі. У яго з сабой было дзесяць талераў, якія ён хутка раздаў убогім. На працягу васьмі гадоў ён практыкаваў пакутныя набажэнствы, навучаў катэхізісу і чуваў пры паміраючых. Распаўсюджваў ружанец, а таксама набажэнства да Найсвяцейшай Марыі Панны, нашай Маці. Да свайго імя дадаў імя Марыі, а да свайго прозвішча назву мясцовасці Манфор, указваючы такім чынам на месца свайго хросту. Ён наведваў убогіх і дапамагаў ім. Ад Нантаў да Пуацье служыў убогім, асабліва тым, якія знаходзіліся ў шпіталях. У Парыжы ён напісаў “Любоў Спрадвечнай Мудрасці”, “Таямніцу Марыі”, а таксама “Трактат аб сапраўдным ушанаванні Найсвяцейшай Дзевы”. Ён даў падставу марыйнаму культу, які ў рэчаіснасці з’яўляецца культам Езуса Хрыста. Падарожнічаючы, ён выразаў фігуркі Маці Божай і складаў песні, вядомыя таксама як кантыкі. Ён звярнуўся да Папы з просьбай аб блаславенстве для ажыццяўленя свайго місіянерскага паклікання і прагнення навучаць на Ўсходзе. Папа зацвердзіў яго пакліканне і прысвоіў яму тытул АПОСТАЛЬСКАГА МІСІЯНЕРА. Аднак тэрыторыяй яго апостальства не была Індыя, а францускія вёскі і то, згодна з воляй біскупаў. Яго місіі мелі характар паўсюдны і вобразны. У іх бралі ўдзел тысячы вернікаў. Яны складаліся з крыжовага шляху, ружанца і разважанняў над таямніцамі святога ружанца, а таксама аднаўлення зарокаў святога хросту. З мэтай ажыўлення сваіх рэкалецый, Манфор складаў кантыкі на мелодыі кабарэтаў.

Яго найвялікшай справай  з’яўляецца Кальварыя ў Понтшато.

Яго найвялікшым крыжам – знішчэнне гэтай Кальварыі па загадзе караля і біскупа Нантаў.

Яго дактрына вельмі глыбокая і тэалагічная.

Крыніцай дактрыны Манфора з’яўляецца навучанне Францыска Сальскага, Вінцэнта дэ Поля, Беруюлія і Оліера, якія былі францускімі духоўнымі ўзнавіцелямі. Так, як гэта відаць ў выпадку з Нантамі, Манфор часта сустракаўся з варожасцю з боку біскупаў. Нягледзячы на гэта, ён заставаўся папулярным прапаведнікам, які звяртаўся беспасрэдна да натоўпаў (больш за 20 000 ў Понтшато). Пазней яму забаранілі ўваход у Понтшато. Яго адкінулі не толькі біскупы, але таксама яго субраты, якія лічылі яго ШАЛЕНЦАМ або СВЯТЫМ. Ім перашкаджала тое, што ён рабіў, а таму спрабавалі яго нават атруціць. У сваю чаргу Манфор застаўся верным свайму дэвізу: ТОЛЬКІ БОГ. Толькі Бог быў яго падтрымкай і радасцю. У выніку, па просьбе біскупа з Люсона і біскупа з Ля Рашэль, ён распачаў місіі ў Ба-Пуату. Змагаючыся з ветрам і хвалямі, не палохаючыся марскіх караблёў, ён паплыў на востраў Ліль-Дзьё. На караблі здарыўся цуд. Дзякуючы малітве, вятры выпхнулі іх у адкрытае мора. Манфор змог даплыць да вострава. Таму ён навучаў, а нават, чыніў цуды, што дазваляла яму ўзмацніць веру людзей. Там ён таксама пабудаваў капліцу.

Малітва дазваляла яму набрацца сілы. У перапынках паміж місіямі ён адпачываў у лесе Мервэнт, дзе яго і знайшлі ў 1715 годзе, за год да яго смерці. Самі вернікі прыйшлі туды па яго. У гэтым самым годзе чатыры браты склалі законныя шлюбы ў прысутнасці Манфора. Манфор напісаў таксама рэгулу кангрэгацыі Дачок Мудрасці, а яе заснаванне даручыў Марыі-Людвіцы ад Езуса Трышэ. Ён прызначыў першага настаяцеля Манфартанцаў, ксяндза Муло, адказнага за заснаваную супольнасць. Ён перадаў яму таксама сваю “Палымяную малітву” ў інтэнцыі святых і місіянераў. Манфор з’яўляецца папярэднікам ХІХ стагоддзя. Ян Павел ІІ, вызнаючы аўтэнтычнасць яго марыйнага паслання, зрабіў сваім дэвізам яго словы TOTUS TUUS. 19 верасня 1996 года папа прыбыў у Сэн-Ларан-сюр-Сэўр, каб памаліцца ля трумны Манфора. Тады ён даў маладым людзям наступнае ўказанне:

“МЕЙЦЕ АДВАГУ ВЕРЫЦЬ!”


   

Што на самай справе азначае давяранне сябе Марыі ў штодзённым жыцці

Давяранне Марыі ў штодзённым жыцці

Ёсць дні, калі шмат спраў укладаюцца зусім не так, як бы мы хацелі. У такія хвіліны давер Марыі можа стаць дарогай, якую чалавек адкрывае ў чарговы раз наноў. Часам гэта прыходзіць праз маленькі жэст – кароткую малітву, уздыханне, думку ў глыбіні свайго сэрца. Часцей аднак пачынаецца з непакою і пытання: ці сапраўды я магу даверыцца да канца? У гэтым пытанні хаваецца напружанне штодзённага выбару. Гэта запрашэнне, каб затрымацца і паглядзець трохі глыбей.

 

Гісторыя, якая адкрывае сэнс

 

Даручэнне сябе Марыі не нараджаецца ў пустаце. У гісторыі св. Максімільяна Марыі Кольбэ мы бачым, як моцна марыйная духоўнасць пераплятаецца з жыццём. Максімільян не шукаў у Марыі толькі заступніцу, ён выбраў Яе за правадніцу і Маці. Ён вучыўся гэтаму з самых малых гадоў і вёў да гэтага іншых, паказваючы, што аддане сябе Марыі – гэта даручыць свой лёс у добрыя рукі. Гэта не ўцёкі ад адказнасці, але глыбокі выбар даверу, які адкрывае чалавека на штодзённую прысутнасць Бога.

 

Марыйная духоўнасць, пра якую так шмат прыгожа пісаў Максімільян, заключаецца не ў разважанні над вялікімі таямніцамі, а на простай блізкасці. Марыя вядзе да Езуса – заўсёды і ўсюды. Яе прысутнасць дае супакой у сэрцы, нават калі не ўсё ідзе так, як мы думалі. Такі досвед нараджае глыбокі давер і становіцца святлом нават у перыяд няўпэўненасці.

 

У штодзённых справах, у стомленасці і радасці, шмат людзей знаходзіць супакой менавіта ў аддані сябе Марыі. Не трэба прамаўляць вялікія словы. Досыць проста падумаць: “Марыя, даручаю сябе Табе”. Так распачыналася дарога веры шматлікіх святых і звычайных людзей, якія ў Яе вычыліся радасці Божага дзяцінства.

 

Духоўнае вымярэнне гэтага шляху

 

Даручэнне Марыі вядзе да даверу, які перамяняе спосаб перажывання веры. Гаворка не ідзе аб тым, каб адмовіцца ад сваіх рашэнняў, але аб свядомым даручэнні кожнага дня Таму, хто блізкі нам праз Марыю. Калі мы вучымся аддаванню, мы адчуваем, што Марыя дзейнічае ціха. Яна не  навязваецца, вядзе крок за крокам. Такі стыль становіцца сілай у штодзённых выбарах, незалежна ад таго, ці гэта датычыцца вялікіх спраў, або зусім простых.

 

У духоўнасці Касцёла давяранне Марыі – гэта шлях узрастання ў любові. Мы становімся больш адкрытымі на ласку, менш скаваныя ўласнымі планамі. Гэта шлях даверу, на якім не ідзе гаворка аб тым, каб пазбегнуць памылак, але аб будаванні адносінаў. Гэта адносіны, якія вяртаюць унутраны супакой і дапамагаюць захаваць надзею, калі жыццё прыносіць выпрабаванні.

 

Святы Максімільян Марыя Кольбэ заахвочваў не затрымлівацца толькі на пачуццях і настроі. Вера абапіраецца на рашэнні даручаць штодзённасць Марыі, нават у найменшых справах. Гэта вядзе да суцішэння непакою і да вольнасці, якая нараджаецца з упэўненасці, што мы належым Богу праз рукі Маці.

 

Думка на дарогу

 

Часам самы просты акт даручэння змяняе перспектыву дня. Калі прыходзіць непакой або стомленасць, досыць кароткай малітвы ў сэрцы. Марыя не кажа: “Усё будзе так, як ты хочаш”. Яна запрашае аднак, каб з даверам даручыць Ёй свой дзень. Хто адкрываецца на гэта запрашэнне, пачынае разумець, што нават самыя звычайныя хвіліны могуць стаць ступенямі, каб быць бліжэй да Бога.



Крыніца: https://rycerzniepokalanej.pl/