Святы
Людвік дэ Манфор быў незвычайным місіянерам. Ён нарадзіўся ў 1673 годзе. Калі
вырас, ён вырушыў пехатою ў Парыж, каб там паступіць у семінарыю Святога
Сульпіцыя, якая была вельмі знакамітая сваім высокім узроўнем адукацыі. У яго з
сабой было дзесяць талераў, якія ён хутка раздаў убогім. На працягу васьмі
гадоў ён практыкаваў пакутныя набажэнствы, навучаў катэхізісу і чуваў пры
паміраючых. Распаўсюджваў ружанец, а таксама набажэнства да Найсвяцейшай Марыі
Панны, нашай Маці. Да свайго імя дадаў імя Марыі, а да свайго прозвішча назву
мясцовасці Манфор, указваючы такім чынам на месца свайго хросту. Ён наведваў
убогіх і дапамагаў ім. Ад Нантаў да Пуацье служыў убогім, асабліва тым, якія
знаходзіліся ў шпіталях. У Парыжы ён напісаў “Любоў Спрадвечнай Мудрасці”, “Таямніцу
Марыі”, а таксама “Трактат аб сапраўдным ушанаванні Найсвяцейшай Дзевы”. Ён даў
падставу марыйнаму культу, які ў рэчаіснасці з’яўляецца культам Езуса Хрыста.
Падарожнічаючы, ён выразаў фігуркі Маці Божай і складаў песні, вядомыя таксама
як кантыкі. Ён звярнуўся да Папы з просьбай аб блаславенстве для ажыццяўленя
свайго місіянерскага паклікання і прагнення навучаць на Ўсходзе. Папа зацвердзіў
яго пакліканне і прысвоіў яму тытул АПОСТАЛЬСКАГА МІСІЯНЕРА. Аднак тэрыторыяй
яго апостальства не была Індыя, а францускія вёскі і то, згодна з воляй біскупаў.
Яго місіі мелі характар паўсюдны і вобразны. У іх бралі ўдзел тысячы вернікаў.
Яны складаліся з крыжовага шляху, ружанца і разважанняў над таямніцамі святога
ружанца, а таксама аднаўлення зарокаў святога хросту. З мэтай ажыўлення сваіх
рэкалецый, Манфор складаў кантыкі на мелодыі кабарэтаў.
Яго найвялікшай справай з’яўляецца Кальварыя ў Понтшато.
Яго найвялікшым крыжам – знішчэнне гэтай Кальварыі па загадзе караля і біскупа Нантаў.
Яго дактрына вельмі глыбокая і тэалагічная.
Крыніцай
дактрыны Манфора з’яўляецца навучанне Францыска Сальскага, Вінцэнта дэ Поля,
Беруюлія і Оліера, якія былі францускімі духоўнымі ўзнавіцелямі. Так, як гэта
відаць ў выпадку з Нантамі, Манфор часта сустракаўся з варожасцю з боку
біскупаў. Нягледзячы на гэта, ён заставаўся папулярным прапаведнікам, які
звяртаўся беспасрэдна да натоўпаў (больш за 20 000 ў Понтшато). Пазней яму
забаранілі ўваход у Понтшато. Яго адкінулі не толькі біскупы, але таксама яго
субраты, якія лічылі яго ШАЛЕНЦАМ або СВЯТЫМ. Ім перашкаджала тое, што ён
рабіў, а таму спрабавалі яго нават атруціць. У сваю чаргу Манфор застаўся
верным свайму дэвізу: ТОЛЬКІ БОГ. Толькі Бог быў яго падтрымкай і радасцю. У выніку,
па просьбе біскупа з Люсона і біскупа з Ля Рашэль, ён распачаў місіі ў
Ба-Пуату. Змагаючыся з ветрам і хвалямі, не палохаючыся марскіх караблёў, ён
паплыў на востраў Ліль-Дзьё. На караблі здарыўся цуд. Дзякуючы малітве, вятры
выпхнулі іх у адкрытае мора. Манфор змог даплыць да вострава. Таму ён навучаў,
а нават, чыніў цуды, што дазваляла яму ўзмацніць веру людзей. Там ён таксама
пабудаваў капліцу.
Малітва
дазваляла яму набрацца сілы. У перапынках паміж місіямі ён адпачываў у лесе
Мервэнт, дзе яго і знайшлі ў 1715 годзе, за год да яго смерці. Самі вернікі
прыйшлі туды па яго. У гэтым самым годзе чатыры браты склалі законныя шлюбы ў
прысутнасці Манфора. Манфор напісаў таксама рэгулу кангрэгацыі Дачок Мудрасці, а
яе заснаванне даручыў Марыі-Людвіцы ад Езуса Трышэ. Ён прызначыў першага настаяцеля
Манфартанцаў, ксяндза Муло, адказнага за заснаваную супольнасць. Ён перадаў яму
таксама сваю “Палымяную малітву” ў інтэнцыі святых і місіянераў. Манфор з’яўляецца
папярэднікам ХІХ стагоддзя. Ян Павел ІІ, вызнаючы аўтэнтычнасць яго марыйнага
паслання, зрабіў сваім дэвізам яго словы TOTUS TUUS. 19 верасня 1996 года папа
прыбыў у Сэн-Ларан-сюр-Сэўр, каб памаліцца ля трумны Манфора. Тады ён даў
маладым людзям наступнае ўказанне:
“МЕЙЦЕ АДВАГУ ВЕРЫЦЬ!”